Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 05 траўня 1999 г.


Алесь Мікалайчанка, Менск

У Цэнтральным райсудзе Менску адбылося пасяджэньне па ўнікальным, на цяперашні час, іску. Сябра тэрытарыяльнай выбарчай камісіі ў справе выбараў прэзыдэнта Тацьцяна Ляшчынская прад'явіла прэтэнзіі да ўправы КДБ па Менску і Менскай вобласьці. Яна запатрабавала ад суду скасаваць незаконнае афіцыйнае папярэджаньне "удзелу ў змове з мэтаю захопы ўлады", што вынесла напрыканцы сакавіка спадарыні Ляшчынскай смалявіцкая структура КДБ.

Судовае песеджаньне па іску Тацьцяны Ляшчынскай да ўправы КДБ павінна было адбыцца 21 красавіка. Але ў той дзень праз нез'яўленьне ў Цэнтральны райсуд сталіцы начальніка Управы Сьцяпана Сухарэнкі і ягонага смалявіцкага падначаленага Аляксандра Пятровіча судзьзя Валеры Еецьман быў змушаны перанесьці разгляд справы на 4 травеня. Паводле прысутных палітыкаў, гэты суд быў вельмі непажаданы беларускай юрыдычнай машыне.

Так, калі напачатку ў кабінет судзьзі разам з удзельнікамі працэсу ўвайшлі журналісты, а гэтаксама назіральнікі ад Гэльсінскага камітэту, групы АБСЭ, БНФ, - судзьзя абвясьціў - суд мае закрыты характар, а таму ён, акрамя іскоўца, адказчыкаў. Іхніх абаронца' – усіх астатніх выдаляе з памяшканьня. Тым ня менш публіка, якая толпілася на калідорчыку, дачакалася канца паседжаньня і, ад удзельнікау працэсу з боку Тацьцяны Ляшчынскай дазналася, што. Па першае, адказчыка прадстаўляў не Сьцяпан Сухарэнка, а ўсяго начальнік сьледчага аддзелу УКДБ палкоўнік Ніковіч. Па-другое, адказчык ня здоле' патлумачыць, чаму камітэт дзяржбясьпекі, чые функцыі зафіксаваныя ў адпаведных заканадаўчых дауумантах, займаецца не ўласьцівымі яму справамі, у тым ліку вынясеньнем афіцыйных папярэджаньнеў сябрам выбарчых камісіяў ды безпадстаўна абвінавачвае іх у змове дзеля захопу ўлады? Па-трэцяе, судзьзя прыняў даволі дзіўнае рашэньне: іск спадарыні Ляшчынскай не падлягае задавальненьню, бо згаданае папярэджаньне ад УКДБ не парушае ейных правоў.

Як жа ацэньваюць гэта праваабаронцы?

Гаворыць адвакат Гары Паганяйла:

(Паганяйла:) "У гэтым рашэньні, найперш, няма прававога аналізу тых дзеяньняў Ляшчынскай, якія маглі б прывесьці да афіцыйнага павпярэджаньня. Суд адхіліўся ад прававых камэнтароў у той частцы, і не сказаў, якія законы былі парушаныя Ляшчынскай пад час яе дзейнасьці ў якасьці сябры выбарчай камісіі. Не ўказаў суд і правамоцнасьць на вынясеньне афіцыйнага папярэджаньня службовымі асобамі КДБ. Па сутнасьці, рашэньне суду – не аб чым, але яно спрацоўвае на ўладу і падмацоўвае неафіцыйнае, незаконнае права КДБ праводзіць так званую палітычную прафіліктыку насельніцтва."

А вось пунк т гледжаньня кіраўніка Менскага філіялу Беларускага Гэльсінскага камітэту Валерыя Косткі.

(Костка: ) "Самае цікавае, што суд не прызнаў дзеяньні КДБ законнымі. І мы будзем ісьці далей. Гэта чыста "выйгрышная" справа".

Такую ўпэўненасьць Валерыя Косткі падзяліла і сама Тацьцяна Ляшчынская.

(Ляшчынская:) "Мае дзеяньні законныя, гэта падцьвердзіў суд, і я магу далей працаваць".

Тацьцьцяна Ляшчынская і ейныя абаронцы рашэньне судзьзі Валерыя Ецьмана будуць абскарджваць у Менсім гарадзкім судзе.

XS
SM
MD
LG