Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 23 красавіка 1999 г.


Юрась Карманаў, Астрашыцкі Гарадок

Скандалам распачалася сёньня пад Менскам трохдзённая сустрэча цэнтраў плюралізму, на якую з'ехаліся прадстаўнікі няўрадавых арганізацыяў з розных краінаў сьвету. Беларускія ўлады не ўпусьцілі ў краіну кубінскага праваабаронцу Эрнэста Дыяса, які ўчора прыляцеў у аэрапорт "Менск-2".

Пратрымаўшы кубінскага праваабаронцу ў аэрапорце сем гадзінаў, беларускія ўлады дэпартавалі яго ў Варшаву. Далейшы маршрут кубінскага дэсыдэнта пакуль невядомы. Эрнэст Дыяс 27 гадоў правёў у кубінскай вязьніцы і зараз жыве ў ЗША.

Прыехаць у Беларусь удалося прадстаўнікам Цэнтраў плюралізму з 19 краінаў сьвету. Цяперашняя сустрэча - трынаццатая па ліку, і ўпершыню яна адбываецца ў Беларусі. Яе лёзунг - "Змагаемся за дэмакратыю разам!".

Арганізатарам з беларускага боку выступіў Цэнтр "Супольнасьць", з амэрыканскага - Інстытут дэмакратыі ва Усходняй Эўропе.

Насьцярожанасьць беларускіх уладаў не была марнай - пад Менск з'ехаліся дысыдэнты, у тым ліку з краінаў Усхрдняй Эўропы, якія зараз кансультуюць сваіх краінах у пытаньнях люстрацыі.

Арганізатар сустрэчы Вінцук Вячорка паведаміў, што мэтай сустрэчы з'яўляецца "прадставіць інтэлектуальную мазаіку сытуацыі, якая зараз склалася ў Эўропе". Сёньня была прааналізаваная сытуацыя ў Югаславіі, Польшчы, Чэхіі, Грузіі і Расеі.

Заўтрашні дзень будзе цалкам прысьвечаны Беларусі. А ў нядзелю госьці і ўдзельнікі накіруюцца на апазыцыйную акцыю "Чарнобыльскі шлях".

XS
SM
MD
LG