Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 22 красавіка 1999 г.


Мікола Іваноў, Прага

Прайшоў амаль што месяц, як НАТА пачало бамбаваньне і ракетны абстрэл югаслаўскіх вайсковых аб"ектаў. Адметная рыса апошніх дзён ваеннай аперацыі - атакі на не ваенныя аб"екты, якія сымбалізуюць сабой рэжым прэзідэнта Мілошавіча ў Югаславіі. Пазаўчора тры бомбы лазернага навядзеньня трапілі ў будынак штаб-кватэру кіруючай сацыялістычнай партыі Югалавіі. А мінулай ноччу ракета "Тамагаўк" зьнішчыла амаль ушчэнт прыгарадную вілу-рэзыдэнцыю самога Слабадана Мілошавіча. Толькі шчаслівы выпадак дапамог, што на віле ў час бамбаваньняў нікога не было.

Пачнем ад інцыдэнтауз рэзідэнцыяй Слабадана Мілошавіча. Малапраўдападобна, каб НАТА хацела б забіць прэзідэнта Югаславіі. Гэта магло толькі зрабіць з яго пакутніка, так як некалі расейцы зрабілі пакутніка з Джохара удаева і прайгралі вайну. Але гэта бясспрэчна папярэджаньне югаслаўскаму дыктатару, папярэджаньне аб тым, за злачынствы ў Косаве раней ці пазней прыдзецца адказваць. Іншым папярэджаньнем падобнага роду з"яўляецца арыштаваньне шматмільённых банкаўскіх рахункаў у швейцарыі, якія належаць блізкаму сябру МІлошавіча, вядомаму сэрбскаму банкіру. Ёсць меркаваньні, што рахункі гэтыя належаць сям"і Мілошавічаў.
Аб тым, што Мілошавіча прыдзецца адказваць за генацыд у Косава, сьведчаць і неаднаразовыя заявы пракурораў МІжнароднага трыбунала ў Гаазе, створанага спецыяльна, дзеля перасьледу вінаватых у ваенных злачынствах падчас грамадзянскай вайны ў Босніі.

Пра злачынствы ў Косаве добра ведае ўвесь сьвет, і міжнародная грамадскаць згодная, што адказных за іх трэба пасадзіць на лаву падсудных. Але ў самой Югаславіі стаўленьне да Мілошавіча іншае. Каб высвятліць гэтае пытаньне я пазваніў у Белград у штаб кватэру галоўнай апазыцыйнай партыі краіны Дэмакратычнай. Да телефону падыйшла член выканкаму партыі, ікраўнік яе інфармацыйнага цэнтру Александра Яксімавіч. Яе думка даволі паказальная, таму, што яшчэ зусім нядаўна яна ўдзельнічала ў шматтысячных дэманстрацыях пратэсту супроць рэжыма Мілошавіча. На маё пытаньне: у чым палягае фенамен з"явы папулярнасьці Мілошавіча ў Югаславіі, яна адказала наступнае:
.
(Яксімавіч:) "Мне не хацелася б у дадзены момант гаварыць пра Мілошавіча. Галоўнае цяпер - прыпыніць пакуты нашых людзей, прыпыніць бамбаваньні. Галоўнае перадолець цяперашнія праблемы. Людзі ў нас напалоханыя, яны думаюць толькі аб тым, калі і як гэта скончыцца. І таму наш галоўны сёньняшні клопат: як выратаваць нашых людзей".

(Іваноў:) Бамбаваньне Югаславіі працягваецца ўжо месяц? Які ўплыў яны робяць на рэйтынг падтрымкі Мілошавіча? Ці рассьце яго папулярнасць? Александра Яксімавіч лічыць:

(Яксімавіч:) "Нас зусім не цікавіць цяпер, які рэйтынг папулярнасьці прэзідэнта Мілошавіча. Мы, апазыцыйныя партыі цяпер не зацікаўленыя ў яго звяржэньні. Наш галоўны клопат - нашыя людзі".

(Іваноў:) Не аднойчы ў заявах кіраўнікоў краінаў НАТА гучала інфармацыя аб тым, што НАТА не змагаецца з югаслаўскім народам, што галоўная перашкода на шляху да міру рэжым прэзідэнта Мілошавіча і ягоная палітыка. Калі гэта так, ці дэмакратычная партыя лічыць, што магчымае адхіленьне прэзідэнта Мілошавіча ад улады. Можа іншае больш дэмакратычнае кіраўніцтва змагло б прасьцеў дамовіцца з НАТА аб урэгуляваньню канфлікту? .

(Яксімавіч:) "Тыя людзі, якія нас сёньня бамбуюць, у свой час падтрымлівалі рэжым прэзідэнта Мілошавіча. І таму цяпер вельмі цяжка сказаць, якім жа чынам мы можам вырвацца з гэтай цемры. Але павінна падкрэсліць, што людзі тут сапраўды пакутваюць. Калі існуе канфлікт паміж Мілошавічам і НАТА, няхай бы яны і вырашалі свае разыходжаньні паміж сабой, а не паміж сэрбскім народам і НАТА. Таму што ў дадзены момант пакутваюць невінаватыя людзі. Не толькі сэрбскі народ пакутвае, албанскі таксама. І гэта відавочна ўсяму сьвету".

(Іваноў:) Ад самага пачатку канфлікту ў Косаве НАТА вельмі стрымана паводзіць сябе ў дачыненьні да Чарнагорыі. Бамбаваньне і ракетны абстрэл датычаць тут выключна ваенных аб"ектаў. Празаходні прэзідэнт Чарнагорыі Міло Дьюканавіч ад самага пачатку намагаўся адмежавацца ад сэрбскай палітыкі ў Косаве. Ён адмовіўся ад увядзеньня на тэрыторыі Чарнагорыі ваеннага становіча, не згадзіўся на падпарадкаваньне чарнагорскай міліцыі, колькасьцю амаль 10 тыс. чалавек, югаслаўскай арміі, даў прытулае дзесяткам тысячаў албанцаў-уцекачоў з Косава. Усё гэта не магло не раззлаваць Белград. Насьпявае адкрыты канфлікт. Як ставіцца да супроцьстаяньня паміж Мілошавічам і Дьюканавічам сэрбская апазыцыя, вельмі блізкая, дарэчы, Дьюканавічу.

(Яксімавіч:) "Спадар Дьюканавіч моцны чалавек, і ён верны дэмакратычным прынцыпам. Але, калі пачынаецца вайна, для дэмакратыі па-просту не застаецца месца. Мы неаднаразова заяўлялі аб гэтым усяму сьвету, яшчэ да таго, як пачаліся гэтыя бамбаваньні. Бамбаваньні - гэта найлепшы спосаб зьнішчыць нават карэньні дэмакратыі ў Югаславіі. І прэзідэнт Дьюканавіч думае падобным чынам. Падчас вайны не можа быць месца на дэмакратыю. Вайна вельмі небяспечная з"ява для ўсіх сапраўдных прыхільнікаў дэмакратыі. І я перакананя, што ў Чарнагорыі прэзідэнт Дьюканавіч не дазволіць нічога, што б магло зрабіць крыўды ягонаму народу".

Гаварыла па телефоне з Белграду член выканкама галоўнай апазыцыйнай партыі Югаславіі, дэмакратычнай, Александра Яксімавіч.

Шмат хто з міжнародных палітычных аглядальнікаў лічыць, што галоўная прычына малой эфектыўнасьці натаўскіх налётаў на ваенныя аб"екты ў Югаславіі палягае ў тым, што афіцыйна ніводная з краінаў НАТА не знаходзіцца ў стане вайны з Югаславіяй. І таму НАТА не можа нават арганізаваць эфектыўную эканамічную блякаду Югаславіі. Сюды па-ранейшаму накіроўваюцца неабходныя прадукты харчаваньні, ідзе па нафтапровадам бензін, сюды нават прылятаюць пасажырскія самалёты з замежжа. Вось чаму падчас учорашніх слуханьняў у кангрэсе ЗША справы перспектываў вырашэньня косаўскага крызісу была высунутая прапанова афіцыйна абвясьціць Югаславіі вайну. Дзяржаўны сакратра ЗША Мэдэлін Олбрайт востра запратэставала супроць гэтага. Яе аргументацыя была наступная:

(Одбрайт:) "Што датычыцца рэзалюцыі абвяшчэньня вайны, мы востра выступаем супроць гэтага. Мы не разглядаем сябе ў стане вайны з Югаславіяй, ці з яе народам. НАТА дзейнічае такім чынам, каб затрымаць насільле ў Косаве, якое пагражае усяму балканскаму поўвостраву і можа быць прычынай вялікага канфлікту ў Эўропе. НАТА выказвае думку міжнароднай супольнасьці, якая выкладзеная ў шэрагу рэзалюцыяў Рады Бяспекі ААН. Я думаю, што абвяшчэньне вайны можа мець некалькі негатыўных аспектаў, такіх, як раскол у НАТА, рэгіянальную дэстабілізацыю і пагаршэньне адносінаў з Расеяй. Аднак, мы вітаем іншыя адпаведныя формы падтрымкі ад Кангрэсу".

Заўтра ў Вашынгтоне пачынаюцца трохдзённыя ўрачыстасьці 50-годдзя ўтварэньня НАТА. Удзел у іх возьмуць кіраўнікі усіх 19 краінаў-членаў гэтай арганізацыі, а таксама вялікая колькасць ганаровых гасьцей. Расея на знак пратэсту супроць вайны ў Югаславіі адмовілася накіраваць сваю афіцыйную дэлегацыю. Гэта, зразумела, не адзіны негатыўны аспект сьветкаваньняў. Галоўны - гэта сам косаўскі крызіс, ад хуткага і эфектыўнага вырашэньня якога залежыць будучыня і самога Паўночна-атлантычнага альянсу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG