Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 21 красавіка 1999 г.


Сабіна Радзько, Віцебск

Высьветліліся абставіны затрыманьня сябры Рады "выбар" Беларускага Народнага Фронту "Адраджэньне" Сяржука Серабро.

14 красавіка ў Віцебску быў затрыманы родны брат Сяржука - Сьцяпан Серабро. 22-ух гадовы хлопец, які жыве ў вёсцы Баяры Чашніцкага раёну і да палітыкі аніякага дачыненьня ня мае. Таго вечара Сьцяпан ішоў на падпітку з сябрамі па вуліцы Леніна, там яго затрымалі міліцыянты, прагледезілі, і знайшлі ў кішэні сувэнірную выяву стадаляравай купюры з партрэтам самога Сьцяпана Серабро замест амэрыканскага прэзыдэнта, а таксама паперку, зьнешне падобную на 5000 000 беларускую купюру.

Хутчэй за ўсё Сцьцяпана, калі б не ягонае прозьвішча, завезьлі б у вытвярэзьнік, коратка апыталі б, надалі б
"у шыю" і вытулкнулі б, пагразіўшы, каб не насіў з сабою такіх "цацаў".

Але адбылося іначай.

Напачатку супрацоўнікі Кастрычніцкага раеннага аддзяленьня, відаць, пераблыталі Сьцяпана зь Сержуком, сябрам Рады "Выбар". Таму да Сьцяпана было прымкнкнве фізычнве ўзьдзеяньне - ал яго запатрабавалі, каб ён прызнаў, калі, пры якіх абставінах перадаў яму фальшывыя грошы галоўны рэдактар газэты "Выбар" Барыс Хамайда. Сьцяпан, які не зусім зразумеў, якіх канкрэтна паказаньняў ад яго патрабуюць, на ўсялякі выпадак плёў цалкам неверагодную гісторыю пра сустрэчу з Барысам Ханонавічам на мітынгу, дзе той увогуле ня быў.

Па ходзе апытаньня высьветлілася, што Сьцяпан ўвогуле бачыў Хамайду ня болей за два разы за ўсё сваё жыцьцё. Відаць, толькі пасьля гэтага міліцыянты зразумелі, што ў іх рукі патрапіў не той Серабро, пра якога, хутчэй за ўсё, было паведамлена, "куды належыць".

Адразу ж Сьцяпана сталі біць, вымагаючы паказаньняў на гэты раз супраць роднага брата. Пад прымусам, ён падпісаў паперы з тых, якія ад яго патрабавалі. Пасля такой "прыямбулы" і адбыліся затрыманьне і ператрусы на кватэры Сяржука Серабро. Была сканфіскаваная рэдакцыйная тэхніка з чорна-белым маніторам і друкаркай, на якіх падрабіць купюры проста немагчыма. Браты Сьцяпан і Сяржук Серабро трое суткаў прабылі ў пастарунку. Прычым Сяржуку пастанова пра затрыманьне была прад'яўленая не праз тры гадзіны, як тое належыць, а праз шаснаццаць. Сьцяпану - увогуле праз дваццаць гадзінаў. Пасьля гэтага іх выпусьцілі без прад'яўленьня абвінавачваньняў і якіх-небудзь абмежаваньняў у руху. Можа, не апошнюю ролю адыграла ў гэтым галадоўка, якую на працягу трох дзён трымаў Сяржук Серабро, а таксама зацікаўленасьць да гэтай справы старшыні рады "Выбар " БНФ "Адраджэньне" Уладзмера Плешчанкі і рэдактара газэты "Выбар" Барыса Хамайды. Прынамсьці, да Сяржука, у адрозьненьні ад Сьцяпана, фізычных узьдзеяньняў не прыкладалі. Праўда, з працы яму ўсё ж давялося звольніцца.

Гэтыя падзеі ў чарговы раз падцьвярджаюць, што улады не зьбіраюцца спыняць перасьлед сяброў Рады БНФ "Выбар", выкарыстоўваючы кожную зачэпку дзеля гэтага.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG