Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 14 красавіка 1999 г.


Па тэлефоне зь Бялграду нам дала інтэрвію журналістка, жыхарка югаслаўскай сталіцы Ая Кугі.

(Кугі:) «Тут мала што можна даведацца. Ёсьць толькі афіцыйныя паведамленьні пра тое, як сардэчна і ўрачыста прэзыдэнт Мілошавіч прыняў прэзыдэнта Беларусі, як Лукашэнка наведаў шпіталь і параненых. Як ідуць перамовы — нам невядома. Але з другога боку — у звычайных людзей столькі сваіх праблемаў, што ні ў кога няма сілаў, каб сачыць за вялікай палітыкай. Ініцыятывы зьяўляюцца ўжо дваццаць дзён, яны зьяўляюцца і зьнікаюць. Ці існуе на самай справе, як сказаў Аляксандар Лукашэнка, новыя ідэі зь Менску і Масквы ці не, наколькі гэта рэальна — кам невядома».

(Лукашук:) Скажыце, пра якія праблемы «звычайных людзей» Вы гаворыце — зь якімі праблемамі, напрыклад, Вы сёньня сутыкнуліся?

(Кугі:) «Ведаеце, Бялград жыве нейкім ненармальна-нармальным жыцьцём, бо забесьпячэньне неяк наладжана больш-менш, але поўная няпэўнасьць. Пастаяннна паветраная трывога. Сёньня раніцай у Бялградзе а 10-й гадзіне паводле мясцовага часу — а Лукашэнка прыляцеў а 9-й — раптам раздаўся моцны выбух. Прайшло ўжо колькі гадзінаў, а мы нават ня ведаем, што здарылася. Нідзе не паведамляецца, ці гэта быў удар НАТО, ці самалёт пераадолеў звышгукавы бар'ер...»

(Лукашук:) Наколькі ў грамадзтве існуе адзінства, наколькі сэрбы зьяднаныя вакол Мілошавіча? Мы чулі, што ўсе сэры аб'ядналіся вакол Мілошавіча.

(Кугі:) «Не, гэта цяжка сказаць. Тут ніякіх апытаньняў грамадзкай думкі зараз няма. Наколькі бачна — сэрбы, зразумела, зьядналіся. Але гэта усё роўна якая улада — у такіх сытуацыях народ заўсёды спрабуе быць разам, аб'яднацца. Сьцьвярджаць, што гэта менавіта вакол Мілошавіча — няма ніякіх падставаў. Учора, напрыклад, на мітынгу-канцэрце ў цэнтры Бялграду раптам зьявілася група прыхільнікаў сэрбскага нацыяналіста Ваіслава Шэшаля. Са сваімі сьцягам, партрэтамі Шэшаля. Музыканты на плошчы спынілі музыку і сказалаі — ідзіце прэч, мы ня будзем выступаць перад такім сьцягам.

(Лукашук:) Гуманітарная дапамога зь Беларусі і Расеі — наколькі яна важная? Ці яна мае толькі псыхалягічнае значэньне?

(Кугі:) «Гэта мае вялікае псыхалягічнае і сымбалічнае значэньне. Любая дапамога мае і практычнае занчаэньне. Але,з другога боку, учора тут у Бялградзе таксама можна было пачуць, як людзі у кажуць: «Вось, мы цапер ствараем саюз Расеі і Беларусі, а гэтая дапамога спазьнілася на тры дні, яе затрымалі на мяжы Вугршчыны. Які ж гэта саюз, калі нават Вугоршчына, нават з гуманітарнай дапамогай можа рабіць што заўгодна...»

XS
SM
MD
LG