Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 05 красавіка 1999 г.


Мікола Іваноў, Прага

Н У Н А В У Т

На мінулым тыдні ў Канадзе ва ўрачыстай атмасферы было адзначанае стварэньне новай аўтаномнай правінцыі "Нунавут". Насельніцтва новай аўтаноміі ўсяго 27 тыс. чалавек і пражываюць яны на вялізнай тэрытырыі за палярным колам. Нягледзячы на такую малую колькасць людзей у Нунавуце будзе цяпер свой парлямент, свой урад і нават свой невялічкі парлямент.

80% насельніцтва новай правінцыі - інуіты, малы паўночны народ эскімоскага паходжаньня. Канадскі ўрад пайшоў на стварэньне для іх аўтаноміі дзеля таго, каб захаваць іх этнічную спецыфіку, каб задаволіць патрэбы іх духовага і эканамічнага жыцьця. Наша аўтаномія, заявіў міністр культуры новай правінцыі Петер Ернек, дазволіць нам адрадзіць старыя інуіцкія традыцыі, якія амаль загінулі ў сувязі з абсалютнай дамінацыяй "кваблюнакаў" /белых/.

У новай правінцыі ўжо ёсць і свой прэм"ер-міністр - 34-гадовы інуіцкі юрыст Поль Окалік. На ўрачыстасьцях заснаваньня аўтаноміі ён заявіў: "Мы, інуіцкі народ, бярэм свой лёс у свае рукі. Мы паспяхова зьмянілі мапу Канады, гэты наш крок сымбалізуе перамогу дэмакратыі, якая будзе чутна ва ўсім сьвеце".

Малыя паўночныя народы эскімоскага паходжаньня акрамя Канады пражываюць сёньня ў ЗША, Ісландыі, Гренландыі, і найбольш іх у Расеі. У іх вельмі падобныя праблемы: зьнішчэньне іх традыцыйнага ўкладу жыцьця, пагаршэньне экалягічнай сітуацыі, культурная дамінацыя цэнтра, выкарыстоўваньне ўнікальных прыродных багацьцяў без уліку патрэбаў мясцовага насельніцтва, паўсюдны алкагалізм і т.п.
Канадскія інуіты-эскімосы лічаць, што пераадолець гэтыя пагрозы для існаваньня іх самабытнасьці можна лепш за ўсё шляхам аўтаноміі, калі яны самі будуць вырашаць свае праблемы.

Падобны пункт гледжаньня падзяляе і ўрад Канады. Канадскі падыход да вырашэньня іх праблемаў.

XS
SM
MD
LG