Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 02 красавіка 1999 г.


Сабіна Радзько, Віцебск

Дзень «беларуска-расейскага яднаньня» традыцыйна адзначыў легендарны Мірон.

Яшчэ 21 сакавіка Мірон быў ушанаваў памяць Кастуся Каліноўскага, які 135 гадоў таму быў пакараны ў Вільні. Над шашой Віцебск—Смаленск, каля ўезду ў Лёзна быў вывешаны бел-чырвона-белы сьцяг, узьняты на 35-мэтровай вышыні на апоры лініі электраперадачаў напругаю 35 тысячаў вольтаў. Тады ў другой палове дня сьцяг зьнялі.

І вось сёньня, у дзень падпісаньня дамовы з Расеяй, што падаецца праз сродкі масавай інфармацыі як дзяржаўнае сьвята, на той самай апоры зноў зьявіўся сьцяг.

Гэтым разам цыдулка, прымацаваная да сьцягу, зьмяшчае словы Кастуся Каліноўскага, выкінутыя дарэчы са зьместу ягонага ліста з-пад шыбеніцы ў найноўшых школьных падручніках: «Бо я табе з-пад шыбеніцы кажу, народзе, што тады толькі зажывеш шчасьліва, калі над табой маскаля ўжо ня будзе».

Так што цяпер тыя, хто з усходу праяжджае Лёзьненшчыну, могуць бачыць, што тут ужо пачынаецца Беларусь.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG