Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 01 красавіка 1999 г.


Зварот выканаўчага дырэктара Міжнароднай Лігі Правоў Чалавека Кэтрын Фіцпатрык да Генэральнага пракурора Рэспублікі Беларусь

31 сакавіка 1999 г.

Паважаны спадар Генэральны Пракурор,

Міжнародная Ліга Правоў Чалавека, міжнародная няўрадавая праваабарончая арганізацыя, якая мае статус кансультанта пры Эканамічнай і Сацыяльнай Радзе ААН, выказвае сваю занепакоенасьць у сувязі з абвінавачаньнямі, высунутымі супраць Міхаіла Чыгіра, былога прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь.

[...]

Міжнародная Ліга Правоў Чалавека выказвае засьцярогу, што палітычная пазыцыя сп. Чыгіра сталася рэальнай падставай для ягонага арышту [...] Сп. Чыгір — відны грамадзкі й палітычны дзяяч Беларусі, ён адкрыта крытыкуе беларускія ўлады ў сродках масавай інфармацыі. Гэтыя віды дзейнасьці цалкам адпавядаюць стандартам міжнароднага права і знаходзяцца пад абаронай Усясьветнай Дэклярацыі Правоў Чалавека ды іншых прымяняльных прававых нормаў. Паводле заяваў самога сп. Чыгіра, на яго неаднаразова рабіўся ціск, ужываліся пагрозы.

Беручы пад увагу факт, што абвінавачаньні супраць сп. Чыгіра датычаць гаспадарчых злачынстваў і не зьвязаныя з сур'ёзным злачынствам супраць асобы, Міжнародная Ліга Правоў Чалавека просіць вызваліць сп. Чыгіра з-пад варты з наступным судовым разборам у адпаведнасьці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь з доступам да адвакатаў.

З павагаю,

Кэтрын Фіцпатрык, Выканаўчы Дырэктар

XS
SM
MD
LG