Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 01 красавіка 1999 г.


Заява Рады Беларускай Народнай Рэспублікі аб прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі лічыць прэзыдэнцкія выбары неабходным этапам на шляху вяртаньня Беларусі ў прававое поле. Рада БНР аддае належнае мужнасьці сяброў ЦэнтарВыбарКаму, тэрытарыяльных выбарчых камісіяў і ініцыятыўных групаў кандыдатаў.

Мы патрабуем неадкладнага вызваленьня з-пад варты кандыдата ў прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь Міхаіла Чыгіра і гарантыяў вяртаньня на Бацькаўшчыну кандыдата ў прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь Зянона Пазьняка.

Сябры Рады — грамадзяне краінаў Эўропы, ЗША, Канады, Аўстраліі — зьвернуцца да парлямэнтаў і ўрадаў гэтых краінаў з патрабаваньнем даслаць сваіх назіральнікаў на выбары 16 траўня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG