Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 01 красавіка 1999 г.


Заява старшыні АБСЭ, міністра замежных справаў Нарвэгіі Кнута Волебэка аб сытуацыі ў Беларусі

Вена, 1 красавіка 1999. — Старшыня АБСЭ, міністар замежных справаў Нарвэгіі Кнут Волебэк выказвае глыбокую занепакоенасьць з прычыны арышту 30 сакавіка 1999 году Міхаіла Чыгіра, былога прэм'ер-міністра Беларусі і аднаго з кандыдатаў на прэзыдэнцкіх выбарах, прызначаных Вярхоўным Саветам ХІІІ скліканьня на 16 траўня 1999 году.

Арышт сп. Чыгіра — гэта нічым не апраўданы палітычны манэўр супраць апазыцыі, скіраваны на зрыў прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі. Важна, каб цяперашні сур'ёзны канстытуцыйны канфлікт паміж урадам Беларусі і апазыцыяй быў вырашаны як мага хутчэй без ужыцьця канфрантацыйных і недэмакратычных захадаў.

Старшыня АБСЭ нагадвае ўраду Беларусі аб тым, што Беларусь як краіна-ўдзельніца АБСЭ абавязалася паважаць прынцыпы дэмакратыі. Старшыня заклікае неадкладна вызваліць сп. Чыгіра. І ўрад, і апазыцыя павінны весьці канструктыўны дыялёг для вываду Беларусі з канстытуцыйнага тупіку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG