Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 01 красавіка 1999 г.


Заява прэсавага сакратара Дзяржаўнага Дэпартамэнту ЗША Джэймса Рубіна

31 сакавіка 1999

31 сакавіка 1999 году беларускія ўлады затрымалі Міхаіла Чыгіра, былога прэм'ер-міністра Беларусі, а цяпер віднага лідэра апазыцыі аўтарытарнаму рэжыму прэзыдэнта Лукашэнкі. Арышт сп. Чыгіра ў кантэксьце штораз большага запалохваньня прыхільнікаў апазыцыі ў апошнія тыдні накіраваны, як уяўляецца, на здушэньне незалежнай думкі і дзеяньняў у Беларусі.

Злучаныя Штаты глыбока занепакоеныя разьвіцьцём падзеяў у Беларусі. Мы зноў заклікаем Беларусь прытрымвацца сваіх міжнародных абавязаньняў, улучна з павагай да свабоды самавыяўленьня, прынцыпаў АБСЭ, іншых міжнародна прызнаных правоў. Таксама асабліва важна, каб улады Беларусі распачалі дыялёг з апазыцыяй з мэтай выхаду з канстытуцыйнага тупіку, які стаўся вынікам незаконнага рэфэрэндуму 1996 году.

Мы заклікаем да неадкладнага вызваленьня сп. Чыгіра і да пачатку беларускімі ўладамі канструкцыйнага і раўнапраўнага дыялёгу з апазыцыяй ды іншымі сацыяльнымі групамі, якія выступаюць у абарону дэмакратыі і правоў чалавека з мэтай паляпшэньня палітычнай сытуацыі ў краіне на карысьць усіх яе грамадзянаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG