Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 29 сакавіка 1999 г.


Любоў Лунёва, Менск

Каля 15 чалавек былі затрыманыя пасьля нядзельнае акцыі. Некаторых затрыманых моцна зьбівалі. (Эфір 28 сакавіка).

Затрыманьні пасьля акцыі адбываліся ў розных раёнах гораду. Вядома, што на цяперашні момант (увечары 28 сакавіка) вызвалена 9 чалавек, сярод іх непаўнагадовыя. Чацьвёра сяброў «Маладога Фронту» дастаўленыя ў сумнавядомы спэцпрыёмнік-разьмеркавальнік на Акрэсьціна: Антонаў Уладзя, Сівалоб Алесь, Юля Ліскоўская і Яўген Афнагель пры затрыманьні былім жорстка зьбітыя. Пра гэта Яўген Афнагель пасьпеў паведаміць нашаму радыё, калі затрыманых з РАЎСу цягнулі ў міліцэйскі «варанок».

(Афнагель:) «Білі. Дзяўчыну білі вельмі моцна. Мяне таксама».

Зьбітую Юліё Ліскоўскую аглядае лекар. Супрацоўнікі спэцразьмеркавальніка вымушаныя былі выклікаць для яе хуткую дапамогу, бо Юлія застаецца ў цяжкім стане. У панядзелак над затрыманымі маюць адбыцца суды. Усіх абвінавачваюць у выкарыстаньні незарэгістраванай сымболікі.

XS
SM
MD
LG