Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 26 сакавіка 1999 г.


Выйшаў у сьвет чарговы бюлетэнь Міжнароднай лігі правоў чалавека «Belarus Update», у якім вядзецца маніторынг палітычных ды іншых падзеяў у Беларусі. Наш супрацоўнік узяў інтэрвію ў аднаго з прадстаўнікоў гэтай арганізацыі.

Поль Лeжонд у Mіжнароднай лізе правоў чалавека адказвае за праграму, якая прысьвечаная маніторынгу правоў чалавека ў Беларусі і Азэрбайджане. Адказваючы на маё пытаньне, чаму Ліга вырашыла зьвярнуць адмысловую ўвагу на Беларусь, спадар Лежонд сказаў:

(Лежонд:) «Таму што ў нас ёсьць праект па Беларусі, які мы запусьцілі ў пачатку 1998 году. Беларусь —адна з краінаў, на якой мы канцэнтруем увагу, і наш спэцыяльны праект тычыцца Беларусі і Азэрбайджану. Як частку такой праграмы мы выпускаем гэты бюлетэнь кожны дзень».

(Цыганкоў:) Ці значыць гэта, што, на Вашую думку, Беларусь мае вельмі дрэнную сытуацыю з правамі чалавека?

(Лежонд:) «Гэта адна з тых краінаў, якая выклікае найбольшую заклапочанасьць сярод краінаў былога Савецкага Саюзу і Ўсходняй Эўропы».

(Цыганкоў:) Да каго паступае Ваш бюлетэнь?

(Лежонд:) «У нас ёсьць сьпіс падпісчыкаў — каля 150 чалавек, якія рэгулярна атрымліваюць бюлетэнь. Мы не раскрываем імёны атрымальнікаў нашай інфармацыі. Пераважна гэта людзі з акадэмічных інстытуцыяў, няўрадавых арганізацыяў, зь Дзярждэпартамэнту — усе тыя, хто цікавіцца падзеямі ў Беларусі

(Цыганкоў:) Як вы думаеце, ці ўплываюць Вашыя матэрыялы на сытуацыю ў Беларусі?

(Лежонд:) «Гэта толькі інфармаваньне тых людзей, якія прымаюць палітычныя рашэньні тут, у ЗША, каб яны маглі рабіць больш пісьменныя рашэньні, ведаючы ўсе факты».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG