Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 19 сакавіка 1999 г.


Юрась Карманаў, Менск

Кульмінацыяй сёняшніх сьвяткаваньняў у гонар 81-ых угодкаў БНР стане масавая акцыя ў нядзелю 28 сакавіка ў Менску. Выканаўца абавязкаў старшыні БНФ Лявон Баршчэўскі не падцьвердзіў і не абвергнуў інфармацыю пра тое, што на акцыі з'явіцца Зянон Пазьняк.

Як паведаміў нашаму радыё прэсавы сакратар БНФ Валеры Буйвал, які з'яўляецца адным з заяўнікаў акцыі, 19 сакавіка сябры Менгарвыканкаму далі дазвол на правядзеньне шэсьця і мітынга.

(Буйвал:) "Збор удзельнікаў шэсьця - 12 гадзінаў на плошчы Якуба Коласа. З 12.30 да 14.00 арганізоўваецца шэсьце пе першай паласе праезжай частцы прашпекту Францішка Скарыны, з 14.00 да 16.00 - будзе адбывацца мітынг на плошчы Парыскай камуны, ла Вопэрнага тэатру. І ў заяўцы мы пазначалі агульную колькасьць удзельнікаў у 10 000 чалавек".

А 25 сакавіка, у дзень абвяшчэньня БНР, у менскай штаб-кватэры БНФ адбудзецца ўрачыстае паседжаньне.

Да ўгодкаў БНР сёньня прымеркаваная выстава мастакоў суполкі "Пагоня", якая сёньня апошні дзень экспануецца ў менскім Палацы мастацтваў.

Паводле словаў выканаўца абавязкаў Старшыні БНФ, сябра Аргкамітэту Лявона Баршчэўскага, у Аргкамітэт увайшлі практычна ўсе вядомыя палітыкі і дзеячы культуры, усяго каля сотні асобаў.

Дарэчы, Лявон Баршчэўскі не падцьвердзіў і не абвергнуў інфармацыю пра тое, што на акцыі з'явіцца Зянон Пазьняк.

Аргкамітэт па сьвяткаваньню 81-ых угодкаў БНР узначаліў прафэсар Анатоль Грыцкевіч.

(Грыцкевіч:) "У гэтым годзе гэта асаблівае сьвята, бо ў наш час БНФ і дэмакратычныя партыі цяпер робяць усё, каб захаваць незалежнасьць рэспублікі Беларусь, і каб не паддацца тым захадам, якія робіць і кіруючы рэжым, і маскоўскія яго кіраўнікі. У гэтым годзе гэтай акцыі мы надаем яшчэ большы размах і яшчэ большае значаньне".

Анатоль Грыцкевіч нагадаў, што на Беларусі працягваецца кампанія па ўступленьню ў грамадзянства Беларускай Народнай Рэспублікі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG