Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 18 сакавіка 1999 г.


Сёньня намесьнік кіраўніка місіі АБСЭ ў Менску спадар Ганс Пэтэр Кляйнэр абвергнуў інфармацыю пра праект перамоваў па формуле "чатыры плюc адзін".

(Кляйнэр:) "Я вельмі зьдзіўлены, таму што мы ніколі не рабілі такой прапановы. Падобную прапанову зрабіў Шарэцкі, Старшыня Вярхоўнага Савету Х111 скліканьня. Але гэта з намі нічога не мае супольнага. АБСЭ падтрымлівае ідэю "круглага стала" з удзелам усіх зацікаўленых групаў, дзеля ўсталяваньня канстытуцыйнага кансэнсусу. Але мы ніколі не казалі ні пра тое, хто павінен прысутнічаць за гэтым сталом, ні пра тое, калі ён мае адбыцца. Мы ніколі не фіксавалі ні даты, ні ніякіх іншых умоваў".

XS
SM
MD
LG