Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 17 сакавіка 1999 г.


Сяргей Навумчык, Прага

"А за які ты "Інтэрнацыянал"? На гэтае чапаеўскае пытаньне няма адказу" - папракаў гомельскіх "вэртыкальшчыкаў" прэм'ер-міністр Сяргей Лінг. НАШ КАМЭНТАР

Пад час свайго выступу перад вертыкальшчыкамі Гомельшчыны прэмьер-міністр Сяргей Лінг папракаў мясцовых кіраўніком слабой ідэялагічнай актынасьцю. Кавалак ягоны выступу, адрасаванага, як можна здагадацца, да абстрактнага сярэднестатыстычнага чыноўніка, я працытую:

"Ніякіх райкамаў, ніякіх ЦК зараз няма. Ідзе палітычная кампанія. Вось слухаеш: сеяць трэбв, убіраць трэбв. Гэта ўсё трэба. А за які ты Інтэрнацыянал? На гэтае "чапаеўскае" пытаньне няма адказу. Ён сядзіць, як мыш пад венікам, і думае, што прёйдзе Шушкевіч, Ганчар, Чыгір - ён будзе пры ўсіх жыць. Нічога падобнага. Прыйдуць такія, якія разьвесяць нас з вамі на платах. Вы разумееце гэта ці не?".

Мне прыгадалася, як пад час знакамітага вясновага страйку 91 году тагачасны сакратар ЦК КПБ Лінг, выступаючы па тэлебачаньні, заявіў, што абарве вушы кожнаму, хто выступіць супраць палітыкі камуністычнай партыі. Праз колькі дзён я запытаўся Лінга, ці было гэта сказана ў запале, ці дэмакратам сапраўды трэба трымацца за вушы? "А што ты думаеш - і абарвем!" - адказаў сакратар ЦК.

Мушу прызнаць, што спадар Лінг выглядаў гуманністам, абмежаваўшыся вушамі, бо некаторьыя іншыя кіраўнікі ЦК пагражалі паадрываць апазыцыянэрам галовы. І тут жа заяўлялі, што калі, не дай Божа, дарвецца да ўлады Пазьняк - усіх перастраляе і первавешае.

З лёгікай у камуністаў заўсёды цяжкасьці - і на словах, і на справах.

Дарэчы, і пра платы і пра вушы - гэта ўсё словы. А як на справе? А на справе спадар Лінг ўжо меў магчымасьць, прычым на ўласным вопыце, пераканаца, што дэмакраты -- людзі няпомстлівыя: пасьля жніўня 91-га году былую партыйную намэнклатуру не кранулі. Яна вярнулася ў свае кабінэты, а часам нават заняла і вышэйшыя, як той жа Лінг.

Таму насамрэч спадар Лінг, канечне, ня верыць у крыважэрнасьць дэмакратаў. Затое мае перад вачыма прыклад бязьлітасьнасьці і сапраўднай жорсткасьці.

Былы першы сакратар Магілеўскага абкаму Лявонаў, былы член ЦК КПБ Старавойтаў і некалькі коляшніх старшыняў выканкамаў сёньня — за кратамі.

І прэм'ер, як і вертыкальшчыкі, цудоўна ведаюць, хто іх туды загнаў.

XS
SM
MD
LG