Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Навіны 17 сакавіка 1999 г.


Прадстаўнікі трох маладзёвых арганізацыяў Беларусі — "Маладой Грамады", "Грамадзянскага Форуму" і "Маладога Фронту" дамовіліся пра стварэньне маладзёвага арганізацыйна-каардынацыйнага штабу ў справе падрыхтоўкі сёлятніх прэзыдэнцкіх выбараў.

У прынятай з гэтай нагоды палітычнай заяве сьцвярджаецца, што "дзяржаўная палітыка, якую праводзіць аўтарытарны рэжым Лукашэнкі, накіраваная на зьнішчэньне іншадумства ў нашай краіне. Мы, прадстаўнікі маладзёвых арганізацыяў, улічваючы канстытуцыйны крызіс у нашай краіне, і палітычную сытуацыю ў шэрагах апазыцыі, прынялі рашэньне падтрымаць ініцыятыву Вярхоўнага Саавета Х111 скліканьня аб прызначэньні даты правядзеньня прэзыдэнцкіх выбараў".

Створаны штаб ставіць на мэце давядзеньне інфармацыі аю маючых адбыцца прэзыдэнцкіх выбарах і аб неабходнасьці ўзяць у іх удзел. У гэтай сувязі будуць зладжаныя шэраг масавых маладзёвых сустрэчаў з кандыдатамі ў прэзыдэнты, з дыпляматычнымі місіямі краінаў Эўрапейскага Саюзу і Цэнтральнай Эўропы, актыўная дапамога Цэнтральнай і рэгіянальным камісіям у справе выбараў прэзыдэнта.

Старшыней штабу быў абраны Яе Хлябовіч - некалі прэсавы сакратар Згуртаваньня беларускіх студэнтаў. Ён адзначыў, што штаб ня будзе прауаваць на карысьць нейкага аднаго кандыдата. "Галоўнаю ідэяю нашага штабу з'яўляецца ўвогуле падтрымка ідэі правядзеньня выбараў, таму што бяз гэтых выбараў ня будзе актуальная ні кандыдатура Пазьняка, ні кандыдатура Чыгіра", - адзначыў Яе Хлябовіч.

Алесь Лазоўскі, Менск

XS
SM
MD
LG