Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 16 сакавіка 1999 г.


Сёньня ў кватэры старшыні Цэнтравыбаркаму Віктара Ганчара быў праведзены вобыск.

Некалькі гадзінаў таму ў дзверы кватэры Старшыні Цэнтравыбаркаму Віктара Ганчара пазванілі. Чалавек ў цывільным назваўся прадстаўніком службы энэрганагляду.

Калі Зінаіда, жонка Ганчара, адчыніла дзверы, адштурхнуўшы яе, у кватэру ўламілася чалавек дванаццаць.

Гэткім гвалтоўным чынам распачаўся вобыск, пошук кампрамэнтуючых матэрыялаў і дакумэнтаў. Кіраваў вобыскам Ігар Томаш, які назваўся намесьнікам начальніка сьледчага аддзелу УУС Менску. Ён паведаміў, што на вобыск дадзены дазвол пракурорам Менску Купрыянавым.

Вобыск праводзіў маёр Ляўковіч. Адначасна вяліся здымкі на кінакамэру. У 16.15, прыхапіўшы газэтныя выразкі, некаторыя паперы, копіі зваротаў Зінаіды Ганчар у пракуратуру і ў суд, міліцыянты пакілулі кватэру.

Жана Літвіна, Менск (эфір 18.00 па менскім часе)

XS
SM
MD
LG