Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 01 сакавіка 1999 г.


Інтэрвію нашаму радыё даў кандыдат у прэзыдэнты Зянон Пазьняк.

(Бандарук:) Зянон Станіслававіч, сёньня пачынаецца рэгістрацыя кандыдатаў на прэзыдэнцкіх выбарах, прызначаных Вярхоўным Саветам на травень. Паводле атрыманых намі зьвестак, Вы таксама выставілі сваю кандыдатуру на пасаду прэзыдэнта. Ці Вы можаце пацьвердзіць гэтую інфармацыю?

(Пазьняк:) Так, сёньня адбылося паседжаньне камісіі, і рэгістрацыя ўжо адбылася. Я ўжо зарэгістраваў сваю ініцыятуўную групу.

(Бандарук:) Якія пэрспэктывы, на Вашую думку, перад гэтымі выбарамі? Якое будзе іхнае значэньне — ці толькі маральнае, або гэтыя выбары будуць мець і нейкае рэальнае значэньне?

(Пазьняк:) Выбары будуць мець рэальнае значэньне. Ёсьць розныя варыянты, але самы рэальны - гэта выбары рэальнага прэзыдэнта, які сфармуе рэальны ўрад, і ў Беларусі будзе канстытуцыйная ўлада.

(Бандарук:) Зянон Станіслававіч, напэўна, нашых слухачоў цікавіць — як жа магчымы будзе Ваш удзел у перадвыбарчай кампаніі, паколькі Вы знаходзіцеся за мяжою? Бо дойдзе таксама і да таго этапу, калі павінна пачацца перадвыбарчая кампанія — трэба выступаць перад выбаршчыкамі. Як жа Вы ўяўляеце сабе практычны ўдзел у перадвыбарчай кампаніі?

(Пазьняк:) Таксама могуць быць розныя варыянты. Але самы рэальны варыянт — сёньня за мяжой, а заўтра на Бацькаўшчыне. Я ня той чалавек, які спаліў за сабой масты. Я жыву ў Беларусі, я маю там усе мае карані — і юрыдычныя і маральныя. А тут я вымушаны дзейнічаць, таму што тут мая палітычная дзейнасьць больш эфэктыўная і больш карысная, чым калі б я быў пры тым рэжыме ў адзіночнай камэры.

XS
SM
MD
LG