Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 22 лютага 1999 г.


Андрэй Дылюк, Кобрын

Ці чытаеце вы Біблію?. Калі не-то дарэмна. Самі сябе абкрадаеце.
Біблія дае мудрасьць. Біблія — крыніца ведаў. Ніводная кніга у сьвеце ня можа параўнацца з Бібліяй. Назавіце хаця-б адну, шырокавядомую кнігу, узрост якой прыкладана два тысячагодзьдзі. (эфір 19 лютага).

Вакол Бібліі разгортваюццф ўсе асноўныя гістарычныя падзеі. Біблію чыталі тысячы і мільёны наймудрэйшых людзей ва усе часы існаваньня чалавечай цывілізацыі. Якую кнігу штогод друкуюць найбольшым тыражом? Біблію. Ці-ж не сьведчаньне гэта яе найвялікшай папулярнасьці? Чаму яе так любяць людзі? Чаму прагнуць чытаць гэтую кнігу людзі розных культураў?

Па першае, яна дае адказы на ўсе пытаньні жыцьця. Тут можна знайсьці вычарпальныя адказы на глыбокія філязафічныя пытаньні, парады на канкрэтныя выпадкі жыцьця, напрыклад як знайсьці працу, як знайсьці добрую жонку або мужа. Як правільна выхоўваць дзяцей, якія павінны быць дачыненьні у працоўным калектыве. Любы чалавек можа спасьцігнуць глыбокія духоўныя законы, што вызначаюць існаваньне сусьвету. Біблія можа даць чалавеку вялікія духоўныя веды. Біблія- унікальная кніга. Гэта падручнік па псыхалёгіі, тэалогіі,
філязофіі у адной кнізе. У дадатка, тут найвыдадтнейшыя вершаваныя радкі і цудоўная проза. Тут можна убачыць сугучнасьць розных літаратурных жанраў. На яе старонках знойдзеш і тэксты песьняў і афарызмы і нават гістарычныя аповесьці. Біблія у ніякім выпадку не зборнік казак і легендаў. Усе прароцтвы, калі надыйшоў час-збыліся. Біблія-вельмі канкрэтная кніга. Тое, што ужо збыліся шматлікія прароцтвы, гэта гарантыя таго, што збудуцца тыя прароцтвы, што гавораць пра будучыню.

Некаторыя людзі кажуць, што яны не ў стане зразумець Біблію. Гэта ня дзіўна. Дзіўна тое, што некторыя сьцьвярджаюць, што разумеюць яе, хаця ня вераць у Бога. Вось гэта вельмі дзіўна. Бо бяз кіраўніцтва Сьвятога Духа ніхто ня можа правільна зразумець Біблію.
Таму кожны чалавек павінен адкрыць сваё сэрца для Бога і прыняць Сьвятога Духа вераю. І тады Дух Сьвяты навучыць яго разумець глыбокія ісьціны Бібліі. Вы атрымаеце магчымасьць дакрануцца да вялікіх каштоўнасьцяў і атрымаеце духоўнае разуменьне. Вы атрымаеце вечнае жыцьцё, гэта значыць будзеце жыць пасьля сьмерці у вечнай радасьці і шчасьці у Царстве Нябесным з Богам. Вы атрымаеце прабачэньне грахоў і Бог зробіць вашую душу чыстай і прыгожай. Усё гэта хоча даць вам Бог, а для гэтага трэба чытаць Біблію. Біблія- гэта шлях у неба. Яна адкрывае духоўныя ісьціны ўсім.

Разкрыйце сэрца для Духа Сьвятога. А як гэта зрабіць? Намаганьнем волі. Папасіце Бога, каб Ён ачысьціў душу ад грахоў і запрасіце ў сэрцы свае Духа Сьвятога. Памолімся зараз:

"Божа Сьвяты!
Ачысьці душу маю ад грахоў. Я грэшнік. Маю патрэбу у Табе! Пашлі Духа Сьвятога у маё сэрца. Зрабі, каб я разумеў Біблію правільна. Дзякую, што Ісус Хрыстос памёр за мае грахі. Амін."

Любіце Біблію, бо яна паказвае шлях на неба. Біблія кажа пра Бога усё, што нам трэба ведаць пра Яго. Бяз Бібліі увесь наш сусьвет загінуў бы. Хто ня чытае Біблію, той гіне. Біблія асьвячае людзей. Гэта Слова Божае Я, шаноўныя сябры, не уяўляю сабе жыцьця бяз Бібліі. Я не магу бяз яе жыць. Яна ніколі ня страціць сваёй актуальнасьці. Пачні чытаць яе сёньня. Чытай кожны дзень. Чытай з малітвай, тады ты пачнеш разумець яе. Ключ да разуменьня Бібліі- Ісус Хрыстос. Уся Біблія, кожны яе радок сьведчыць пра Яго, таму што ён - нашае выратаваньне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG