Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 22 лютага 1999 г.


Уплывовая амерыканская газэта New York Times апублікавала ў сёняшнім нумары рэдакцыйны артыкул, прысьвечаны сытуацыі ў Беларусі. Матэрыял азагалоўлены даволі красамоўна — "Рызыкоўны бізнэс ў Беларусі".

Сцяпан Сіманюк — беларускі фэрмер, які нядаўна купіў некалькі сьвіней у саўгасе. Але ён зрабіў вялікую памылку, заплаціўшы за іх наяўнымі — што зьяўляецца правапарушэньнем у Беларусі, дзе для разьлікаў з дзяржаўнымі сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі трэба браць крэдыт у дзяржаўным банку. Цяпер Сіманюк аштрафаваны на 4 з паловай мільярды беларускіх рублёў — каля 45 тысячаў даляраў паводле афіцыйнага курсу. Сіманюк, які не можа заплаціць, рызыкуе страціць сваю ферму, на якой прыблізна 200 га зямлі.

Гэта толькі адна з гісторыяў з новага дакумантальнага фільму Леаніда Міндліна "Страх". Беларускі дыктатар Аляксандр Лукашэнка, які ня робіць сакрэту са свайго захапленьня Сталіным, ня толькі перасьледуе незалежных палітыкаў, журналістаў і праваабаронцаў. Ён таксама душыць прадпрымальнікаў накшталт Сімонюка, якія сёньня, бадай, адзіная надзея для Беларусі пазьбегнуць жабрацтва. Тысячы беларусаў патрапілі ў сеці няўцямных, недарэчных і часта старасавецкіх указаў і дэкрэтаў, якія рэгулююць падаткі, абменныя курсы ды іншыя аспэкты бізнэсу.

У дзяржаўнай уласнасьці застаюцца 85 адсоткаў беларускай прамысловасьці і 90 адсоткаў сельскай гаспадаркі, што дазваляе Лукашэнку ўзнагароджваць лаяльных да сябе людзей і накіроўваць шмат даходаў у пазабюджэтны фонд пад уласным кантролям.

Замежныя інвестыцыі стабільна падаюць за гады кіраваньня Лукашэнкі, але разгром малога бізнэсу асабліва жорсткі. Прынятыя законы таксама разьвязваюць яму рукі супраць крытыкаў і незалежных аналітыкаў, асабліва тых, якія маюць грошы. Дзесяткі незалежных палітыкаў абвінавачаныя ў зьвязаных зь бізнесам злачынствах. Васіль Старавойтаў — як сказана ў артыкуле, крытык сістэмы дзяржаўнага панаваньня ў сельскай гаспадарцы — зараз ў турме па абвінавачваньні ў прысваеньні дзяржаўнай уласнасьці. Некаторыя іншыя ахвяры былі дэпутатамі беларускага парляманту, разагнанага Лукашэнкам у 1996 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG