Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 22 лютага 1999 г.


Сабіна Радзько, Віцебск

1 верасньня 1998 году з тэрыторыі Віцебскага гарадзкога ваенкамату зьнік гіпсавы бюст Аляксандра Суворава. Адказнасьць за гэтую акцыю ўзяў на сабе Мірон. Але ўрады вырашылі, што да дэмантажу бязносага бюсту мае нейкае дачыненьне спадар Уладзімер Плешчанка. У выніку Плешчанка апынуўся за кратамі.

Нягледзячы на тое, што ён ня быў затрыманы на мейсцы злачынства, што няма і тых сьведкаў, якія б паказалі на яго, і што на кватэры падазраваемага нават не было зроблена вобшуку.

Справа Плешчанкі ўжо ў другі раз накіраваная ў Кастрычніцкі суд горада Віцебску. А 50-гадовы Старшыня Рады суполкі "Выбар" БНФ па-ранейшаму знаходзіцца ў сьледчым ізалятары. За мінулыя паўгода ён неаднаразова накіроўваў скаргі адносна зьмяненьня меры стрыманьня ў суд Кастрычніцкага раёна і ў пракуратуру Віцебскай вобласьці.

Першая скарга па віне сьледчага Кастрычніцкага РАУС спадара Гінько трапіла ў суд са спазьненьнем ў два месяцы. А дзьве апошнія, па незразумелых прычынах, да адрасатаў не дайшлі. Невядома, хто можа быць зацікаўлены ў гэтым. Адміністрацыя сьледчага ізалятару ці ўсё той жа сьледчы Гінько?

Але найхутчэй інструкцыя не даваць хады заявам Плешчанкі ідзе зьверху.

20 лютага часова выконваючы абавязкі Рады суполкі "Выбар" БНФ Барыс Хамайда накіраваў адкрыты ліст пракурору Віцебскай вобласьці Мікалаю Шахметаву. У ім зьвяртаецца ўвага на тое, што супрацоўнікі праваахоўчых ворганаў, зьвязаныя са справай Уладзімера Плешчанкі, сваімі дзеяньнямі парушаюць шматлікія міжнародныя стандарты абыходжаньня зь вязьнямі. Самому ж пракурору вобласьці рэкамэндуецца ажыцьцяўляць нагляляд за дакладным выкананьнем закону. Напрыканцы ліста выказваецца папярэджаньне, што калі ў адносінах да Уладзімера Плешчанкі, а таксама да іншых затрыманых і арыштаваных будуць парушацца міжнародна-прававыя нормы і законы рэспублікі Беларусь, дык вінаватыя ў гэтым асобы ў будучыні паўстануць перад незалежным судом.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG