Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 16 лютага 1999 г.


Сёньня ў КГБ Віцебскай вобласьці быў выкліканы намесьнік старшыні ЦэнтарВыбарКаму па выбарах прэзыдэнта Іосіф Навумчык.

У прысутнасьці памочніка абласнога пракурора І. Грабоўскага супрацоўнік КГБ А. Лук'янаў абвясьціў намесьніку старшыні ЦэнтарВыбарКаму афіцыйнае папярэджаньне аб недапушчальнасьці незаконных дзеяньняў. У пратаколе КГБ адзначаецца: «Навумчык І.А. прыступіў да практычных дзеяньняў у справе фармаваньня тэрытарыяльных выбарчых камісіяў Віцебскай вобласьці. У студзені-лютым наведаў адміністрацыі Першамайскага, Кастрычніцкага, Чыгуначнага раёнаў Віцебску, выканкамы Віцебскага і іншых раёнаў вобласьці, дзе пакідаў зборнікі пастановаў ЦэнтарВыбарКаму». І далей: «Дзеяньні Навумчыка І.А. правакуюць дэстабілізацыю грамадзка-палітычнай абстаноўкі у рэспубліцы, супярэчаць дзейнаму заканадаўству і могуць прывесьці да злачынства прадугледжагнага артыкулам 61-1 КК РБ - Змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады».

Супрацоўнік КГБ Лук'янаў заявіў, што такія дзеяньні могуць прывесьці да злачынства і пацягнуць за сабой крымінальную адказнасьць.

Працэдура, якая паводле пратаколу цягнулся 5 хвілінаў - ад 11:55 да 12:00 - запісвалася на відэакамэру.

У графе «подпіс» Іосіф Навумчык напісаў: «З абвінавачаньнем ня згодны».

Позва, пратакол і само папярэджаньне выкананыя на расейскай мове. Гэта другі выпадак вынясеньня афіцыйнага папярэджаньня КГБ сябрам ЦэнтарВыбарКаму па выбарах прэзыдэнта. Першае папярэджаньне атрымаў Віктар Ганчар.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG