Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 01 лютага 1999 г.


Уладзімер Глод, Менск

Галоўным вынікам працы Кангрэсу Дэмакратычных Сілаў Беларусі, што праходзіў 29-30 студзеня ў Менску можа стаць аб'яднаньне апазыцыйных афіцыйнай уладзе сілаў. Рэальным мэханізмам такога аб'яднаньня робіцца каардынацыйна-кансультацыйная рада, якая будзе каардынаваць ажыцьцяўленьне агульнай плятформы дзеяньняў. Супольная плятформа, як і рашэньне аб стварэньні рады, былі прынятыя ў другі дзень кангрэсу.

Яшчэ ў першы дзень кангрэсу кожны зь ягоных дэлегатаў атрымаў праекты шэрагу дакумэнтаў. Такім чынам, кожны меў права прапанаваць у рэзалюцыю заявы свае заўвагі. Як высьветлілася, у суботу зранку, калі рэдакцыйная камісія ўзялася за працу, больш за ўсё зьмяненьняў і ўдакладненьняў, а таксама іншых навацыяў паступіла да ырэзалюцыі пад назовам "Пра кансалідацыю дэмакратычных сілаў Беларусі". На паседжаньне рэдакцыйнай камісіі прыйшлі Юрась Беленькі і Анатоль Фёдараў, якія паведамілі, што дэлегаты форуму ад Беларускага Народнага Фронту правялі адмысловую нараду, у часе якой супольна абмеркавалі гэты праект. І хоць тэкст праекту пісаў ні хто іншы, як Лявон Баршчэўскі, большасьць дэлегатаў ад Фронту засумнявалася: ці патрэбная новая структура, а менавіта - Каардынацыйна-кансультацыйная рада кангрэсу.

Беленькі і Фёдараў патлумачылі: у Фронта ёсьць пэўныя засьцярогі, што новая структура будзе ня столькі аб'ядноўваць апазыцыю, колькі зоймецца "раскручваньнем" адной альбо некалькіх кандыдатураў на прэзыдэнцкіх выбарах. Таму, маўляў, больш мэтазгодна было б, каб каардынацыяй займалася, як і раней, Кансультацыйная рада палітычных партыяў. З дапамогаю сяброў аргкамітэту і кіраўнікоў Беларускага Народнага Фронту быў знойдзены разумны кампраміс: Кангрэс стварае Кансультацыйна-каардынацыйную раду, а парадак ейнага фармаваньня і рэглямэнт працы вызначаецца ў часе перамоваў паміж партыямі і грамадзкімі арганізацыямі, якія былі прадстаўленыя на Кангрэсе Дэмакратычных Сілаў. У дадатак да прапанаваных рэзалюцыяў былі прынятыя таксама "Заява аб лёсе Васіля Старавойтава" і рэзалюцыя з патрабаваньнем да прэзыдэнта адмяніць дакрэт №2 "Аб некаторых мерах па ўпарадкаваньні дзейнасьці палітычных партыяў, прафсаюзаў і іншых грамадзкіх аб'яднаньняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG