Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 29 студзеня 1999 г.


Алесь Лазоўскі, Менск

Сёньня ў Менску распачаў сваю працу Кангрэс Дэмакратычных Сілаў.

А 12 гадзіне пачалася рэгістрацыя гасьцей і дэлегатаў. Вядома, што галоўныя даклады на ІІ-гі кангрэс рыхтавалі старшыня Вярхоўнага Савету XIII скліканьня Сямён Шарэцкі, кіраўнік ценевага ўраду Генадзь Карпенка і юрыст Міхаіл Пастухоў. Таму, пакуль ішла канчатковая падрыхтоўка, я запытаўся ў Генадзя Карпенкі пра тыя пытаньні, на якія супольна будзе шукаць адказу кангрэс.

(Карпенка:) «Безумоўна, гэта пытаньне кансалідацыі дэмакратычных сілаў. Я спадзяюся, што будзе створаная Каардынацыйная Рада, і гэтая Каардынацыйная Рада пачне працаваць з усімі дэмакратычнымі сіламі. Другое - безумоўна, мы хацелі б паказаць эканамічны стан нашай Беларусі. Прайшло пяць гадоў кіраваньня прэзыдэнта, сёньня прэзыдэнт не жадае сказаць народу, што ён зрабіў, і не жадае сказаць народу, што ён яшчэ наробіць. Трэцяе - гэта пытаньне дзяржаўнасьці. Заявы пра стварэньне саюзаў ці пра нейкія інтэграцыйныя працэсы ня маюць ніякага юрыдычнага сэнсу. Мы ня супраць - мы патрабуем далейшага супрацоўніцтва і ў першую чаргу, безумоўна, з краінамі-суседзямі, у тым ліку з Расеяй. Але калі гэтае пытаньне становіцца нейкім палітычным фарцам, спэкуляцыяй - то безумоўна мы супраць. Будуць пытаньні міжнародных дачыненьняў. Разгледзім мы й сацыяльныя пытаньні».

З агучанага пераліку пытаньняў найбольш актуальным, што выносіцца на кангрэс, намесьнік старшыні БНФ Юры Хадыка разглядае пытаньне сёлетняй выбарчай кампаніі:

(Хадыка:) «Кангрэс з аднаго боку зьяўляецца канцовым пунктам працяглага працэсу ўзгадненьня пазыцыяў розных дэмакратычных партыяў, вырашэньня тэхналёгіяў узаемадзеяньня ў барацьбе супраць дыктатуры. З другога боку - ён пачатак новай вельмі важнай для ўсёй Беларусі кампаніі - кампаніі выбараў прэзыдэнта 1999 году. Беларуская дэмакратыя й беларускі народ, як заўсёды, знаходзяцца ў аводле партыйнай прыналежнасьці. У сапраўднасьці ж, функцыянэр цывільнай адміністрацыі - гэта прафэсія, якая патрабуе ўсеагульнай грунтоўнай падрыхтоўкі ў спэцыяльнай вышэйшай установе".

........................................

У Польшчы, як і ў іншых посткамуністычных краінах, зь цяжкасьцю прыходзіць разуменьне таго, што партыі прыходзяць да ўлады і адыходзяць, а цывільная адміністрацыя застаецца, што яна павінна дзейнічаць выключна паводле законаў краіны, паводле яе канстытуцыі, а не паводле партыйнай ротаў, і я мяркую, што гэта стане буйным крокам па абароне дзяржаўнасьці, незалежнасьці, сувэрэнітэту. Гэта будзе крокам па вяртаньні да канстытуцыйнай законнасьці, крокам у кірунку да цывілізаванага сьвету. Кангрэс будзе мець вялікае ўнутранае нацыянальнае гучаньне».

Паводле вызначэньня кангрэсу, да гучнай падзеі гэтага году, якой мае стацца кампанія па выбарах прэзыдэнта, ініцыяваная Вярхоўным Саветам XIII скліканьня, Станіслаў Багданкевіч мяркуе:

(Бадганкевіч:) «Я ня думаю, што калі дыктатура не дазволіць правесьці выбары, дык усё спыніцца. Я чакаю ад кангрэсу цэлага комплексу мерапрыемстваў на доўгую пэрспэктыву. Выбары мы таксама разглядаем як праяву абароны краіны пад назвай Рэспубліка Беларусь. Мы публічна заявім, што мы - разам з цывілізаваным сьветам».

Цывілізаваны сьвет у сваю чаргу таксама адгукнуўся і выказаў сваё стаўленьне да II-га Кангрэсу Дэмакратычных Сілаў Беларусі. У прывітаньні кангрэсу, дасланым кансультацыйна-назіральнай групай АБСЭ і падпісаным яе старшынём Гансам-Георгам Вікам адзначана: «Зь вялікім задавальненьнем мы адзначаем такую падзею, як Кангрэс Дэмакратычных Сілаў. Кангрэс безумоўна паспрыяе разьвіцьцю ў краіне свабоды слова бяз страху і ўзмоцніць грамадзкія дэбаты па асноўных абмеркаваных пытаньнях, зь якімі сёнмьня сутыкаецца Беларусь».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG