Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 13 студзеня 1999 г.

Юрась Карманаў, Менск

Мяркуецца, што вяртаньне 17 студзеня ў Менск амбасадараў краінаў Эўрапейскага Зьвязу будзе менш урачыстым, чым дэманстрацыйны адлёт зь беларускай сталіцы 22 чэрвеня летась. Амбасадары, як мяркуецца, вернуцца адным авіярэйсам разам з адмысловай працоўнай групай па Беларусі Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ.

Амбасада Францыі паведаміла нашаму радыё, што францускі амбасадар Бэрнар Фасье спачатку вернецца ў сваю рэзыдэнцыю ў Драздах, адкуль на працягу месяца зьедзе ў часовую рэзыдэнцыю. Шукаць новую рэзыдэнцыю французы будуць згодна з пагадненьнем, заключаным паміж МЗС Беларусі і старшынствам Эўрапейскага Зьвязу. Гэтую самую ўмову, нагадаю, прынялі і іншыя амбасадары краінаў Эўрапейскага Зьвязу.

Беларускі бок прадэкляраваў у заяве імкненьне заключыць доўгатэрміновыя пагадненьні аб засяленьні кіраўнікамі дыпляматычных прадстаўніцтваў новых рэзыдэнцыяў у адпаведнасьці зь Венскай канвэнцыяй. Эўрапейцы ў сваю чаргу павінны вызваліць свае рэзыдэнцыі на тэрыторыі комплексу Дразды, за што атрымаюць матэрыяльную кампэнсацыю ад афіцыйнага Менску. Беларускія ўлады нават паабяцалі дапусьціць супрацоўнікаў амбасадаў на тэрыторыю іх былых рэзыдэнцыяў, праўда, пры ўмове, што пра жаданьне наведаць былую амбасаду эўрапейцы будуць паведамляць за 24 гадзіны.

У заяве, якая зьявілася адначасна ў Менску, Брусэлі й Вене, беларускі бок запэўніў у тым, што будзе выконваць палажэньні Венскай дыпляматычнай канвэнцыі. Зрэшты, афіцыйны Менск ніколі й не прызнаваў, што гэтую канвэнцыю парушаў.

Фактычна эўрапейцы вяртаюцца ва ўмовы чэрвеня 1998 году. Амэрыканцы на гэтыя ўмовы не пагаджаюцца. Аташэ амбасады ЗША ў Менску па сувязях з грамадзкасьцю Даяна Марфі паведаміла нашаму радыё, што 17 студзеня амбасадар ЗША ў Менск ня вернецца. Злучаныя Штаты не далучыліся да заявы Эўрапейскага Зьвязу і працягваюць перамовы зь беларускім урадам. Вашынгтон дамагаецца жорсткіх гарантыяў выкананьня беларускім бокам Венскай дыпляматычнай канвэнцыі. "Мы чакаем ясных і зразумелых гарантыяў, і толькі пасьля гэтага мы будзем абмяркоўваць магчымасьць вяртаньня амбасадара ЗША ў Беларусь", - заявіла сп-ня Марфі.

Вяртаньне ў Менск амбасадараў краінаў Эўрапейскага Зьвязу паставіла ў вельмі казытлівае становішча краіны Сярэдняе Эўропы, амбасадары якіх у знак салідарнасьці пакінулі Менск. У заявах беларускага МЗС і старшынства Эўрапейскага Зьвязу ім папросту запрапанавалі далучыцца, паставіўшы перад фактам. Прэсавы сакратар польскага Міністэрства Замежных Справаў Павал Дабравольскі заявіў нашаму радыё:

(Дабравольскі:) "Я мяркую, што зь вялікай доляй упэўненасьці можна сказаць, што альбо 17 студзеня альбо на наступны дзень амбасадар Польшчы вернецца ў Менск. Пазыцыя беларускага боку вакол Драздоў стала падставай для кампрамісу, і мы лічым, што гэтай размовы дастаткова для вяртаньня польскага амбасадара, і справа вырашылася пазытыўна".

(Карманаў:) Скажыце, польскі амбасадар вяртаецца ў сваю рэзыдэнцыю ў Драздах ці не?

(Дабравольскі:) "Думаю, што не. Дразды - гэта закрытая тэма. Польская рэзыдэнцыя разьмесьціцца дзе-небудзь у іншым месцы. Пошукі працягваюцца - гэта не павінна заняць шмат часу".

(Карманаў:) Скажыце, ці атрымала польскае Міністэрства Замежных Справаў гарантыі таго, што Беларусь будзе прытрымлівацца Венскай канвэнцыі?

(Дабравольскі:) "У канфлікце вакол Драздоў была парушаная Венская канвэнцыя і дыпляматычны імунітэт. Цяперашнія перамовы прынесьлі пазытыўны вынік, і да добрасуседзкіх стасункаў варта вярнуцца. Беларускі бок заплаціць адшкадаваньне і кампэнсацыю за паўсталую сытуацыю. Гэта сума на некалькі дзясяткаў тысячаў даляраў".

Такую самую пазыцыю занялі і іншыя краіны Сярэдняй Эўропы, дыпляматычныя прадстаўнікі якіх вяртаюцца ў Менск. Спробу дапамагчы эўрапейцам захаваць твар зрабіла беларуская апазыцыя. Прадстаўнік міжнароднай камісіі Вярхоўнага Савету Анатоль Лябедзька заявіў нашаму радыё, што парлямэнтары зьвярнуліся да амбасадараў з просьбай вярнуцца ў сувязі з пачаткам прэзыдэнцкай кампаніі.

Юрась Карманаў, МенскНа 17 студзеня заплянаванае вяртаньне амбасадараў краінаў Эўразьвязу ў Беларусь.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG