Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 31 сьнежня 1998 г.


Каляднае й Навагодняе віншаваньне Івонкі Сурвілы, старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі

Дарагія суродзічы!

Вітаю вас з Каляднымі сьвятамі і з глыбіні сэрца жадаю кожнаму з вас здароўя, шчасьця й дабрабыту ў Новым 1999 годзе.

Беларускаму народу жадаю лепшае долі ў сваёй незалежнай дэмакратычнай Беларускай Народнай Рэспубліцы.

Няма нічога каштоўнейшага за волю, мае дарагія суродзічы. Рада Беларускай Народнай Рэспублікі ўжо 80 гадоў змагаецца за вольную Беларускую Дзяржаву, за лепшую долю для кожнага з нас. Прашу, далучайцеся да гэтага змаганьня.

Хачу сёньня зьвярнуцца асабліва да беларускіх жанчын. Ад іх, магчыма, найбольш залежыць будучыня нашага краю, бо для дабра сваіх дзетак маці здольная зварушыць зь месца горы, як казаў Хрыстос. Ушануйма сёньня, у гэты сьвяточны дзень, ягоную памяць. Зь яго дапамогай і мы зварушым горы, каб жыла нашая дарагая Бацькаўшчына, каб нашыя дзеткі і ўнукі маглі з гордасьцю абвяшчаць усяму сьвету, што жывем мы, што ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!

Івонка Сурвіла,
старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі

XS
SM
MD
LG