Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 11 сьнежня 1998 г.


Сабіна Радзько, Віцебск

А 11 гадзіне раніцы намесьнік старшыні Віцебскай Рады «Выбар» Беларускага Народнага Фронту Барыс Хамайда выйшаў на ажыўленае месца каля так званага «Сіняга Дому» акурат пад транспарантам з абвесткаю пра юбілей Дэклярацыі Правоў Чалавека. У руках ён трымаў плякат «Свабоду Уладзімеру Плешчанку! Свабоду ўсім палітвязьням Беларусі!».

Нагадаем, што Уладзімер Плешчанка ўжо чацьверты месяц знаходзіцца ў сьледчым ізалятары і падазраецца ў дачыненьні да дэмантажу бюсту Аляксандра Суворава. Дык, параіўшыся, супрацоўнікі Кастрычніцкага раённага аддзяленьня ўнутраных справаў вырашылі, што патрабаваньне свабоды для палітвязьняў з Дэклярацыяй Правоў Чалавека не стасуецца. З гэтае прычыны Барыс Хамайда быў затрыманы і перапраўлены ў Кастрычніцкі суд, які прысудзіў яго да 10-ці сутак пазбаўленьня волі за несанкцыянаваны пікет.

Такі самы лёс напаткаў і прыватнага прадпрымальніка, сябра Рады «Выбар» Юрася Карпава. Праўда, паводле закону яго маглі абвінаваціць хіба што ў несанкцыянаваным шэсьці колькасьцю ў аднаго чалавека, бо Юрася затрымалі, калі ён рухаўся па вуліцы зь бібліятэкі імя Леніна з плякатам «Свабоду Ўладзімеру Плешчанку». Вынікае, што хвалявацца за лёс палітвязьняў, хай сабе і ў дзень Дэклярацыі Правоў Чалавека – небясьпечна, бо вельмі лёгка можна трапіць у іх шэрагі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG