Удзельнічаюць: Раіса Жук-Грышкевіч, Антон Сабалеўскі, Аляксей Марачкін,
Аляксандар Пушкін.
(эфір 1.12.2000)
Аўтары і вядучыя: Ганна Сурмач, Сяржук Сокалаў-Воюш.
(Сокалаў-Воюш: ) “Штогод у лістападзе і пачатку сьнежня беларусы адзначаюць
угодкі Слуцкага збройнага чыну.
Сёлета гэтай падзеі 80 гадоў. З гэтай нагоды мы зьвязаліся з вядомай
грамадскай дзяячкай, старшынёй Каардынацыйнага камітэту беларусаў Канады
сп. Раісай Жук-Грышкевіч.
Сп. Раіса, ваш камітэт адпраўляе паштовыя сьвяточныя віншаваньні ва
ўсе куткі сьвету, ці не хацелі б Вы прывітаць суродзічаў і праз Радыё?”
(Жук-Грышкевіч: ) “Абавязкова, з вялікай прыемнасьцю. Гэта для мяне
вялікі гонар. Мы ў Таронта мелі ўрачыстае сьвяткаваньне.
Ад імя Каардынацыйнага камітэту беларусаў Канады вітаю вас з 80-мі ўгодкамі
Слуцкага збройнага чыну.
У лістападзе 1920 году Случчына паднялася да збройнага змаганьня ў абарону
Беларускай Народнай Рэспублікі. Слуцкае паўстаньне для нас асабліва важнае
і дарагое тым, што шырокія масы беларускага сялянства ня гнаныя прымусам,
а апантаныя гарачай любоўю да роднага краю настолькі выказалі ў сабе беларускі
патрыятызм і нянавісьць да бальшавіцка-расейскага акупанта, што спантана
кінуліся ў няроўны крывавы бой”.
(Сокалаў-Воюш ) “ Як Вы лічыце, ці можна сёньня гаварыць аб пераемнасьці
справы слуцкіх змагароў?”
(Жук-Грышкевіч: ) “Змаганьне за незалежнасьць Беларусі ўсьцяж працягваецца
і сёньня, на Бацькаўшчыне і ў замежжы. Хто яны, сёньняшнія змагары і героі?
Яны – Міроны, што вывешваюць бел-чырвона-белыя сьцягі; яны тыя, што раскапалі
Курапаты. Дзякуючы ім мы ў Канадзе ў 1996 годзе ўзьнесьлі помнік памяці
ахвяраў камуністычнага тэрору ў Беларусі. Гэта яны заснавалі Таварыства
беларускай мовы і нястомна змагаюцца за яе жыцьцё. Гэта яны тысячамі выходзяць
на вуліцы Менску і іншых гарадоў ў пратэсце супроць паняволеньня Беларусі.
Гэта іх арыштоўваюць, б’юць гумовымі палкамі, зьдзекуюцца над імі ў турмах
і ізалаятарах. Гэта іх, сёньняшніх студэнтаў, выключаюць з універсытэтаў.
Гэта яны ўвосень, на Дзяды мядзяныя ідуць ставіць крыжы на магілах пакутнікаў.
Дзякуючы ім і такім, як яны, Беларусь у 21 стагодзьдзі здабудзе дзяржаўную
незалежнасьць. Слава вам, слуцкія паўстанцы і ўсе героі Беларусі! Жыве
вольная незалежная Беларусь!”
(Сурмач: ) “Са спадарыняй Раісай Жук-Грышкевіч мы яшчэ сустрэнемся ў
нашай наступнай перадачы, дзе яна распавядзе пра Фонд імя Натальлі Арсеньевай”.
(Сурмач: ) “Некалькі дзён таму ў Менск вярнуўся вядомы мастак Аляксей
Марачкін. На працягу больш як трох месяцаў ён знаходзіўся ў Амэрыцы, дзе
займаўся мастацкім росьпісам беларускай праваслаўнай царквы. Яна пабудавана
нядаўна ў Беларускім грамадска-культурным цэнтры “Полацак” ў Кліўляндзе.
Гэта будзе першая беларуская царква ў замежжы, аздобленая мастакамі з Бацькаўшчыны.
Мы зьвязаліся са сп. Марачкіным па тэлефоне.
Сп. Аляксей, што зроблена за гэты час?”
(Марачкін: ) “У мінулым годзе мы атрымалі запрашэньне ўдзельнічаць у
конкурсе на аздабленьне беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы Маці
Божай Жыровіцкай у Кліўляндзе. Гэтыя эскізы мы рыхтавалі разам з Алесем
Пушкіным. Наш праект ухваліў царкоўны камітэт і Уладыка Мікалай, які ўзначальвае
Беларускую аўтакефальную праваслаўную царкву ў замежжы, пад чыёй юрысдыкцыяй
знаходзіцца царква ў Кліўляндзе. Праз год мы атрымалі запрашэньне на працу.
Разам са мною ў Кліўляндзе працавалі мой сын Ігар і мастак Сяргей Харытонаў.
Мы зрабілі росьпіс столі за іканастасам і абсідную сьцяну, дзе размешчана
выява Хрыста – Уладара ўладароў з Маці Божай у акружэньні апосталаў і сьвятых.
Мы стараліся аздабляць царкву ў традыцыях беларускага іканапісу.
Нам дапамагаў парадамі Ўладыка Мікалай. Калі па эскізу Алеся Пушкіна
мы пісалі Іісуса – Вялікага Архіерэя, гэта выява Ісуса ў вельмі багатым
адзеньні, то Ўладыка Мікалай сказаў, што трэба пісаць Хрыста ў тым адзеньні,
у якім ён хадзіў, бо ён быў багатым душою, а не адзеньнем.
І гэта праца скончана”.
(Сурмач: ) “Але ўвогуле роспіс царквы не завершаны. Ці будзеце далей
прадаўжаць гэту справу?”
(Марачкін: ) “Цяжка сказаць, бо там ёсьць складанасьці. Нам сказалі,
што будзем прадаўжаць. Але калі і як, пакуль невядома”
(Сурмач: ) “Сп. Аляксей, як выглядае царква, ці адчуваецца, што яна
беларуская?”
(Марачкін: ) “Гэта вельмі цікавая царква, новазбудаваная. Я хацеў пры
афармленьні рабіць так, каб там усё ж жыла б беларушчына, ня гледзячы на
ўсе царкоўныя каноны. Я ведаю, што ва аўтакефальнай уніяцкай ўкраінскай
царкве там афармляюць храмы ў нацыянальным стылі. Нават Маці Божая апранутая
ў нацыянальнае адзеньне.
Алесь Пушкін у сваіх эскізах імкнуўся таксама рабіць так, каб там была
нацыянальная прыкмета”.
(Сурмач: ) “Аляксей, Вы згадалі, што ў стварэньні эскізаў прымаў удзел
і мастак Алесь Пушкін, аднак ён не быў з Вамі ў Кліўляндзе. Чаму так сталася?”
(Марачкін: ) “З нагоды майго прыезду Алесь зараз у мяне ў гасьцях і
можа сам адказаць на гэта пытаньне”.
(Пушкін: ) “Паводле рашэньня Народнага суду Ленінскага раёну г.Менску
ад 25.11.1999 я прысуджаны да 2 гадоў пакараньня ўмоўна за пэрфоманс “Гной
для прэзыдэнта”. У пашпарце мне праставілі штамп,
што мне забаронены выезд ва ўсе краіны сьвету, гэта інфармацыя ёсьць у кампутарах на мяжы і на мытні. Калі прыйшло запрашэньне ад царкоўнага камітэту, то я пайшоў у міліцыю да свайго інспектара і паказаў дакумент. Ён занёс паперу начальніку міліцыі і яны сталі вырашаць, што са мною рабіць. Пасьля сказалі, што нельга мне выязджаць, бо я адбываю пакараньне. Таму мне заставалася толькі маліцца, каб па волі Божай усе эскізы і праекты былі рэалізаваныя, няхай сабе і маімі калегамі – мастакамі”. (Сурмач: ) “Будзем спадзявацца, што некалі Вы ўсё ж пабываеце ў амэрыканскім “Полацаку” і ўбачыце свой твор у рэальнасьці”. (гучыць куплет з песьні “Два Полацкі” у выкананьні Данчыка) (Сурмач: ) “У Расеі жыве каля 2 млн. беларусаў. Але доўгі час найбольш актыўнае нацыянальна-культурнае жыцьцё віравала толькі ў цэнтрах – Маскве ды Санкт-Пецярбургу. Пра тое, што сёньня адбываецца ў Маскве, гаворыць старшыня Маскоўскай філіі Таварыства беларускай мовы сп. Антон Сабалеўскі”. (Сабалеўскі: ) “22 лістапада адбылася вечарына з нагоды 70-годзьдзя ад нараджэньня Уладзіміра Караткевіча ў вялікай зале Цэнтральнага дому літаратараў. З Менску прыязджаў сп. Адам Мальдзіс, які зрабіў даклад, быў паказаны фільм, адбыўся невялікі канцэрт. Ёсьць яшчэ і такая інфармацыя. Да нас зьвярнуўся сп. Алег Трусаў, старшыня Таварыства беларускай мовы, з прапановаю, каб наша Маскоўская філія ТБМ далучылася да распачатай Таварыствам справы па адкрыцьцю ў ліцэі пры Маскоўскім лінгвістычным універсытэце асобнай групы з паглыбленым вывучэньнем беларускай мовы. Пасьля вяртаньня з Менску, куды мы едзем днямі на Кангэс беларусістаў і пасяджэньне Рады Згуртаваньня беларусаў сьвету “Бацькаўшчына”, будзем займацца гэтай справаю”. (Сурмач: ) “У размове са сп. Сабалеўскім я пацікавілася тым, якія праблемы існуюць зараз у дзейнасьці старэйшай беларускай суполкі - Таварыства беларускай культуры імя Скарыны, пра якую чамусьці стала меньш чуваць у апошні час?” (Сабалеўскі: ) “Наша Таварыства беларускай культуры, што ў мінулым годзе адзначыла сваё 10-годзьдзе, мы не можам ніяк зараз перарэгістраваць”. (Сурмач: ) “Выглядае, што існуюць нейкія перашкоды ў гэтай справе. Мы паспрабуем высьветліць – якія і раскажам пра іх у адной з наступных перадачаў”. Ганна Сурмач, Сяржук Сокалаў-Воюш, Прага