Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэлігійная гутарка з праваслаўным сьвятаром, настаяцелем царквы Сьв. Апосталаў Пятра й Паўла ў Менску Георгіем Латушкам, які дзеліцца сваім роздумам над сэнсам і значэньнем памінаньня памерлых.



Рэлігійная гутарка з праваслаўным сьвятаром, настаяцелем царквы Сьв. Апосталаў Пятра й Паўла ў Менску Георгіем Латушкам, які дзеліцца сваім роздумам над сэнсам і значэньнем памінаньня памерлых.

Хрысьціяне, і ня толькі хрысьціяне ў гэтыя восеньскія дні ўспамінаюць усіх памерлых, загіблых, і менавіта бязьвінна загіблых на нашых землях. І гэты сумныя ўспаміны. Але калі хрысьціяне гэта ўспамінаюць, сьвяткуюць, то тут абавязкова ёсьць месца для разуменьня, для веры, як Апостал Павел кажа: "Вераю разумеем". Для разуменьня, што душа чалавечая не зьнікае, не прападае разам са зьнішчэньнем нашага цела. І вось гэтыя абавязак і вялікая радасьць нашая - у той магчымасьці, што можна мець пэўную сувязь з нашымі памерлымі, з нашымі загіблымі людзьмі. І вось радзіцельскія суботы, памінальныя дні, якія цяпер адбываюцца - гэта сьведчаньне нашай веры, але й іншыя думкі таксама мусяць трывожыць нашае сэрца, ставіць пытаньне аб тым, якія мы станем перад Богам, які адказ мы дамо? Бо ня проста так адбываецца, як нейкі факт, што вось душа пераходзіць у іншы сьвет ды ўсё. Абавязкова нам будзе зададзенае пытаньне: а як мы жылі, а як мы выконвалі свае абавязкі й абавязкі да нашых бліжніх, да нашых родных, і да нашых суайчыйньнікаў, увогуле нашыя абавязкі, тыя Запаветы Божыя: ці была любоў, ці была адданасьць, ці была міласэрнасьць у нашым сэрцы ў нашым жыцьці? І таму нашыя ўспаміны тых памерлых, загіблых - гэта ня толькі сумны стан, сумныя разважаньні: вось яны былі, а цяпер няма. Гэта яшчэ больш - мы маем магчымасьць і абавязак дапамагчы ім нашай шчырай малітвай, нашымі добрымі справамі перад Богам, перад людзьмі. І тады тыя грахі - вольныя, міжвольныя, якія кожны чалавек мог зрабіць - гэтыя грахі Бог прабачыць за нашую малітву, за нашыя добрыя справы. Амін.

Айцец Георгій Латушка

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG