Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


Па Беларусі пракацілася сапраўдная хваля рабункаў рэсурсавых цэнтраў. Абсталяваньне і інфармацыя былі выкрадзеныя ў Наваполацку, Верхнядзьвінску, Берасьці. Сёньня стала вядома пра напад на офіс Слонімскага грамадзкага аб’яднаньня “Воля да разьвіцьця”.

Вось што паведаміў кіраўнік аб’яднаньня Міхась Варанец.

(Варанец: ) “Грамадзкае аб’яднаньне “Воля да разьвіцьця” хацелі абрабаваць яшчэ раз. У гэтыя выхадныя невядомыя зламалі дзьверы офісу, але нічога ня скралі, таму што там нічога не было. Справа ў тым, што ў кастрычніку нашае грамадзкае аб’яднаньне было абрабаванае, і была скрадзеная ўся аргтэхніка: два кампутары, ксэракс, тэлефон-факс, мадэм, сканэр. І было вырашана ўсталяваць сыгналізацыю і здаць кватэру пад ахову Слонімскаму гарадзкому аддзелу аб’яднаньня “Ахова” пры МУС. Спэцыялісты з “Аховы” павінны былі сёньня пачаць устаноўку сыгналізацыі.

Пасьля папярэдняга крадзяжу аргтэхнікі ў офісе не было, і я думаю, што злодзеі гэтага ня ведалі, бо ў чацьвер на мінулым тыдні на тэхніцы нашага аб’яднаньня быў выпушчаны чарговы лісток Свабоднага прафсаюзу тутэйшага Слонімскага. У міліцыю мы гэтым разам не зьвярталіся, у мяне ёсьць важкія падставы, каб не зьвяртацца ў міліцыю: гэта зьвязана з папярэднім абрабаваньнем. У мяне ёсьць падставы казаць, што гэта не звычайныя злодзеі залезьлі.”

Гаварыў
Міхась Варанец, Слонім

XS
SM
MD
LG