Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


Пра магчымасьць дасягнуць прагрэс у перамовах з Расеяй і немагчымасьць дамовіцца з Беларусьсю сказаў у інтэрвію Радыё Свабода Цырыл Свобода, сябра дэлегацыі эўрапейскай парлямэнцкай “тройкі”, якая ў сакавіку наведае Беларусь.

(Свобода: ) “Ёсьць розьніца паміж Расеяй і Беларусьсю. Калі мы гаворым пра Расею, мы адзначаем там прагрэс. Магчыма, не такі, як нам хацелася, але ўсё ж прагрэс. Нават калі мы абмяркоўваем такую складаную праблему як Чачня, мы бачым, што прэзыдэнт Пуцін і яго адміністрацыя маюць зацікаўленасьць зрабіць нейкія крокі наперад. Але калі мы гаворым пра Лукашэнку, дык тут я баюся, што мы ня можам канстатаваць хоць нейкі прагрэс. У рэшце рэшт Рада Эўропы ня можа заплюшчыць вочы на такія фундамэнтальныя прынцыпы, як вяршэнтсва права наогул і правоў чалавека ў прыватнасьці”.

Гутарыў

Уладзімер Глод, Старсбург

XS
SM
MD
LG