Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


Хаця нiякага рашэньня па Беларусi ў Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы не было прынята, сытуацыя ў Беларусi застаецца цiкавай i важнай для эўрапейскiх парлямэнтароў. Наш карэспандэнт Валер Калiноўскi, якi знаходзiцца на сэсii ПАРЭ ў Страсбургу, размаўляў з некаторымi зь iх.

Старшыня палiтычнага кмiтэту ПАРЭ Тэры Дэйвiс пакуль ня можа сказаць, калi магчымае вяртанне Беларусi статусу адмыслова запрошанага ў Асамблеi, якi быў замарожаны у 1997 годзе пасьля сумнавядомага рэфэрэндуму:

(Дэйвіс: ) “Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы распачала дыялёг з прадстаўнiкамi палiтычных сiлаў Беларусi. Але, на мой погляд, пакуль размова не iдзе аб вяртаньні статусу адмыслова запрошанага. У першую чаргу нам партэбна зразумець адно аднаго лепей, таму мы i распачалi сустрэчы i перамовы з тымi людзьмi з Беларусi, каго задавальняе наша кампанiя,” – зазначыў кiраўнiк Палiтычнага камiтэту ПАРЭ.

Тэры Дэйвiс, якi летать двойчы наведваў Беларусь, узначалiў нядаўна створаную адмысловую групу ў брытанскiм парлямэнце па наладжваньнi сяброўскіх адносiнаў з народам Беларусi. У гэтую групу, паводле яго словаў, ужо ўвайшло 20-30 дэпутатаў абедзвюх палатаў брытанскага парляманту:

(Дэйвіс: ) “На мiнулым тыднi ў парлямэнце Вялiкай Брытанii мы вырашлi заснаваць групу па сяброўству з народам Беларусi. Мы хочам паказаць, што жадаем мець дружалюбныя адносiны з усiмi, мы не займаем бок нейкай палiтычнай сiлы ў Беларусi, i нiкому не будзем рабiць пэрсанальнай падтрымкi. Але мы вельмi цiкавiмся, што адбываецца ў беларускай палiтыцы. Наша група складаецца з людзей розных палiтычных поглядаў: сацыялiстаў, кансэрватараў, лiбэралаў, а таксама сябраў маленькiх партыяў. Гэта паказвае вялiкi iнатарэс i сымпатыю да беларускага народу з боку ўсiх сябраў нашага парлямэнту. Мэта дзейнасцi гэтай групы у тым, каб мы лепш зразумелi сытуацыю ў Беларусi, i каб народ Беларусь зразумеў нас таксама лепш,” – зазанчыў Тэры Дэйвiс у iнтэрвію для РС.

Стварэньне гэтай групы, паводле словаў Тэры Дэйвiса, ня сьведчыць, што парлямэнт Брытанii прызнае новую “палату прадстаўнiоў”, ён выключае магчымасьць нейкiх палiтычных спэкуляцыяў на гэты конт з боку любых палiтычных сiлаў у Беларусi.

Украiнскi дэпутат Раман Зварыч быў першым парлямэнтаром, якi выказаўся на ўчорашнiм паседжаньнi Палiтычнага камiтэту пасьля выступленьняў прадстаўнiкоў апазыцыйнай i афiцыйнай дэлегацыяў Беларусi. На яго думку, дэлегацыя Палаты прадстаўнiкоў Беларусi спрабавала перанесьцi эўрапейскiх парлямэнтароў на 15 гадоў назад у мнулае, калi ўладу трымаючыя даказвалi тое, як добра жывецца народу, i якая светлая будучыня наперадзе. Гаворыць Раман Зварыч:

(Зварыч: ) “Я тады сказаў, што вы, спадарства, не разумееце, што вы самi сябе ператварылi ў выгнаньнiка Эўропы, у еўрапейскае пудзiла. Афiцыйныя беларускiя прадстаўнiкi, вядома, пакрыўдзiлiся, але трэба разумець, што ня трэба тут вешаць "лапшу на вушы". У Радзе Эўропы такiя фокусы проста не праходзяць. Я разумею, што ёсьць пэўны прагрэс у Беларусi, але далёка недастатковы для таго, каб Беларусь была прынятая тут, у Радзе Эўропы. Гэта магчыма толькi тады, калi адхiляць Лукашэнку ад улады. Вельмi проста,” – сказаў у iнтэрвію РС украiнскi дэпутат Раман Зварыч.

Афiцыйная беларуская дэлегацыя на чале з Уладзiмерам Канаплёвым сапраўды даказвала тут неабходнасьць наданьня “палаце прадстаўнiкоў” статусу адмыслова запрошанага у ПАРЭ. Вядомы расейскi палiтык Сяргей Кавалёў лiчыць гэта марным:

(Кавалёў: ) “Я б наогул не сьпяшаўся ісьці насустрач афіцыйным беларускім патрабаваньням”.

Але Сяргей Кавалёў ня ўпэўнены, што Палiтычны камiтэт ПА ды Камiтэт Мiнiстраў РЭ будуць пасьлядоўна прытрымлiвацца такой жа пазыцыi. Паколькi, напрыклад, пытаньне аб санкцыях супраць Расеi з-за вайны ў Чачнi было перададзена ў Камiтэт мiнiстраў, якi iх так i не прыняў.

Былы кіраўнік Лiтвы Вiтаўтас Ландсбергiс наадварот лiчыць, што Рада Эўропы будзе прытрымлiвацца пасьлядоўнай пазыцыi ў адносiнах да Беларусi, таму нельга гаварыць аб прызнаньнi тут апошнiх беларускiх выбараў. Рада Эўропы будзе чакаць, калi кiраўнiцтва Беларусi зьменiць свае адносiны да гэтай арганiзацыi i яе прынцыпаў, – лiчыць спадар Ландсбергiс. Адносна будучых прэзыдэнцкiх выбараў у Беларусi ён адзначыў:

(Ландсбергiс: ) “Добра было б, каб прэзыдэнт абвесьціў выбары, умовы правядзеньня якіх былі б ухваленыя Рыды Эўропы, і пасьля б былі назіральнікі, якія пацьвердзяць, што на гэты раз гэта было так, як належыць у дэмакратыі,” – сказаў Вiтаўтас Ландсбергiс.

Ён падкрэсьлiў, што ў лiтоўскiм парлямэнце дзейнiчае група па сяброўству з Вярхоўным Саветам Беларусi 13 склiканьня, якая падтрымлiвае кантакты з яго лiдэрам Сямёнам Шарэцкiм, i нiякiх падставаў для змянення гэтага спадар Ландсбергiс ня бачыць.
Ён лiчыць, што цяпер у Эўропе чакаюць, калi ў беларускiм народзе знойдуць кансэнсус адносна таго, як жыць далей.

Валер Калiноўскi, Страсбург

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG