Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


Увечары стала вядома, што А.Лукашэнка нечакана перарваў свой візыт у Маскву і выляцеў у Менск. Назіральнікі ў Расеі губляюцца ў здагадках, камэнтуючы скандальны ад’езд кіраўніка Беларусі з расейскай сталіцы.

Візыт Лукашэнкі ў Маскву быў згорнуты. Прычынаў гэтаму можа быць некалькі, але, як кажуць, галоўная: заявы афіцыйнай Масквы ў справе Барадзіна рэзка дысансуюць з выказваньнямі Лукашэнкі.

Кіраўнік прапрэзыдэнцкай фракцыі “Адзінства” Барыс Грызлоў, а за ім і сакратар Рады Бясьпекі Расеі Сяргей Іваноў зьвялі канфлікт да юрыдычных аспэктаў, у той час як Лукашэнка працягваў настойваць на палітычных матывацыях.

На цырымоніі ўручэньня Лукашэнку прэміі не было нікога з высокапастаўленых прадстаўнікоў расейскага кіраўніцтва: Крэмль праігнараваў той факт, што беларускі прэзыдэнт аб’ядноўвае праваслаўныя народы. І Лукашэнка паляцеў з Масквы ў сталіцу сваіх ілюзіяў.

Віталі Портнікаў, Масква

XS
SM
MD
LG