Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


Сёньня пачынаецца трохдзённы афіцыйны візыт у Югаславію галоўнага пракурора Гаагскага міжнароднага трыбуналу ў справе ваенных злачынстваў Карлы дэль Понтэ.

Галоўная мэта візыту Карлы дэль Понтэ, як адзначаюць мжнародныя палітычныя камэнтатары, паспрабаваць схіліць новыя сэрбскія дэмакратычныя ўлады і прэзыдэнта Воіслава Коштуніцу супрацоўнічаць з трыбуналам.

Напярэдадні Карла дэль Понтэ заявіла, што запатрабуе ад югаслаўскага ўраду поўнага супрацоўніцтва ў галіне пошуку і перадачы Гаагскаму трыбуналу ўсіх галоўных падазраваных у зьдзяйсьненьні ваенных злачынстваў на працягу мінулых 10 гадоў.

Сэрбскае грамадзтва, аднак, і ягоныя новыя дэмакратычныя палітычныя эліты па рознаму ставяцца да праблемы супрацоўніцтва з Гаагскім міжнародным трыбуналам. Частка дзеячоў былой дэмакратычнай апазыцыі, якая перамагла на нядаўніх парлямэнцкіх выбарах, выступае за арышт і суд над былым прэзыдэнтам Югаславіі Слабаданам Мілошавічам. Аб гэтым гаварыў і сам прэзыдэнт Воіслаў Каштуніца. Але ён, як і бальшыня ягоных пыхільнікаў, лічыць, што справа прыцягненьня Мілошавіча да адказнасьці – ўнутраная справа Сэрбіі. Каштуніца не аднойчы сьцьвярджаў, што Гаагскі трыбунал мае антысэрбскую скіраванасьць, і супрацоўніцтва зь ім выключаецца.

Напярэдадні візыту Карлы дэль Понтэ ў Бялград Каштуніца нават заявіў, што ён занадта заняты і ня будзе мець часу сустрэцца зь ёй. Аднак у выніку моцнага міжнароднага ціску і пад уплывам крытыкі з боку часткі сэрбскага дэмакратычнага лягеру (і перш за ўсе з боку новапрызначанага прэм’ер-міністра Сэрбіі Зорана Джынджыча) ён зьмяніў сваю пазыцыю, і, як заявіў новы міністар юстыцыі Сэрбіі Мамчыла Грубач, перамовы паміж Каштуніцай і Карлай дэль Понтэ адбудуцца.

Праўда, раней Каштуніца зрабіў яшчэ адну спрэчную заяву. Ён сьцьвердзіў, што калі падчас перамоваў Карла дэль Понтэ зробіць яму нейкія сакрэтныя прапановы, ён адразу агалосіць іх. “Тайныя дамоўленасьці, – падкрэсліў Каштуніца, – гэта абраза ўсіх тых, хто ведае на працягу стагодзьдзяў, што такое закон і якой літара закону павінна быць”.

Міжнародны ціск на югаслаўскія ўлады ў справе супрацоўніцтва з Гаагскім міжнародным трыбуналам увесь час ўзмацняюцца. Кангрэс ЗША выдзяліў Югаславіі 100 млн. даляраў у якасьці дапамогі, зь якіх 20 млн. ужо накіраваныя ў краіну. Але перадачу рэшты сумы Кангрэс узалежніў ад прагрэсу ў справе супрацоўніцтва Бялграду з Гаагай.

Між тым, з Чарнагорыі прыйшло паведамленьне аб тым, што колькасны склад мясцовых ваенізаваных міліцыйных сілаў скараціўся прыблізна напалову. Аб гэтым заявіў прэзыдэнт Чарнагорыі Міло Джуканавіч. Паводле ягоных словаў, скарачэньне стала магчымае ў сувязі са зьнікненьнем пагрозы вайны з боку бялградзкага рэжыму Слабадана Мілошавіча.

Мікола Іваноў, Прага

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG