Сёньня газэта “Наша Свабода” апублікавала лекарскае заключэньне псыхіятара
Дзьмітрыя Шчыгельскага пра стан здароўя кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.
(Шчыгельскі: ) “Выстаўлены мной дыягназ “Умерана выражаная мазаічная
псыхапатыя з перавагай рысаў параноіднага і дысацыяльнага разладу асобы”
падпадае пад дзеяньне артыкула 7б загаду міністра абароны Рэспублікі Беларусь
№461 і прадугледжвае непрыдатнасьць да службы ў мірны час ва ўзброеных
сілах у любой якасьці”.
Тэкст заключэньня зьмешчаны ў Інтэрнэце, запісаны на аўдыё- і відэакасэтах
на пачату сьнежня 2000 году.
Падаем фрагмэнт запісу, які маецца ў распараджэньні рэдакцыі.
(Шчыгельскі: ) “Сёньня, 4 сьнежня 2000 году, 12 гадзінаў 23 хвіліны,
я, Шчыгельскі Дзьмітры Іванавіч, лекар-псыхіятар, які працаваў у Бабруйскім
нэўралягічным аддзяленьні, хачу зрабіць наступную заяву. Сыходзячы з нормаў
прафэсійнай этыкі і разуменьня лекарскага абавязку, лічу неабходным давесьці
да ведама грамадзянаў Рэспублікі Беларусь, а таксама міжнароднай грамадзкасьці
зьвесткі, якія сталі мне даступнымі ў выніку праведзенага мной дасьледаваньня,
датычныя стану псыхічнага задароўя Лукашэнкі Аляксандра Рыгоравіча”.
У гэты момант лекар-псыхіятар Дзьмітры Шчыгельскі разам з сям’ёй знаходзіцца
ў Нью-Ёрку.
Яшчэ адна цытата з заключэньня Шчыгельскага:
“Знаходжаньне Лукашэнкі А.Г. на пасадзе прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь
уяўляе непасрэдную небясьпеку як для грамадзянаў рэспублікі, так і для
захаваньня міру і стабільнасьці ў рэгіёне. Гэта зьвязана з наяўнасьцю ў
ягонай структуры трывалых некарэгаваных звышкаштоўных ідэяў уласнай значнасьці,
якія абумоўліваюць гатоўнасьць да ўжываньня любых захадаў, накіраваных
на захаваньне і ўмацаваньне аднаасобнай улады”.
Самае папулярнае
1