Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


Рада Чэскага тэлебачаньня не адрэагавала на рашэньне парлямэнту адхіліць ад пасады генэральнага дырэктара Іржы Годача. Прызначэньне яго на пасаду выклікала страйк журналістаў і гучны палітычны скандал.

Сам Годач таксама не падае ў адстаўку, нягледзячы ні на меркаваньне прэзыдэнта, ні на меркаваньні палітыкаў, ні на масавую дэманстрацыю падтрымкі журналістаў-апазыцыянэраў.

Пра што сьведчыць гэтая сытуацыя – слабасьць ці разьвітасьць чэскай дэмакратыі? Алена Ціхановіч цікавілася меркаваньнямі чэскіх і замежных журналістаў.

Як вы мяркуеце, чаму Іржы Годач, які так доўга застаецца “адмоўным” героем гэтага сканадалу, не падасьць у адстаўку добраахвотна? — гэтае пытаньне я задала сёньня чэскаму журналісту, супрацоўніку газэты “Mlada Fronta dnes“ Марціну Камарэку:

(Камарэк: ) “Пан Годач стаў фігурай гульні Грамадзянскай дэмакратычнай партыі, якая хоча сытуацыю вакол тэлебачаньня працягнуць, каб зьменшыць маштабы сваёй паразы ў галасаваньні парлямэнту. Другая прычына – псыхалягічная. Ён апынуўся ў вельмі напружанай сытуацыі, напружаным баі, а ў такім баі чалавек ня бачыць направа-налева, але хоча выйграць, і калі ўсе астанія бачаць, што выйграць не можа,” – лічыць Марцін Камарэк.

Нагадаю, што Годача , былога чэскага эмігранта, былога супрацоўніка чэскай рэдакцыі Бі-Бі-Сі, лічаць стаўленікам былога прэм’ера Вацлава Клаўса – цяпер старшыні ўжо згаданай ўрадавай Грамадзянскай партыі. Клаўс, які цяпер зьяўляецца сьпікерам парлямэнту, неўзабаве можа прэтэндаваць на пасаду прэзыдэнта. Цяпер многія камэнтатары называюць тэлевізійную спрэчку палітычнай спрэчкай паміж двума Вацлавамі – Вацлавам Клаўсам і Вацлавам Гавэлам.

“Крыху спрошчана спрэчку паміж двума Вацлавамі можна патлумачыць іх рознымі палітычнымі ўяўленьнямі, – лічыць аўтар сёньняшняга камэнтару ў аўстрыйскай газэце Die Presse. – Гавэл – прыхільнік адкрытага грамадзства, у якім ўяўна бясьсільныя павінны быць моцнай супрацьвагай палітычным партыям. Клаўс наадварот адстойвае парлямэнцкую дэмакратыю з моцнымі партыямі, якія б стваралі ўмовы для функцыянаваньня выключна прыватных прадпрыемстваў. Намаганьні абодвух палітыкаў гадамі накіраваныя ў супрацьлеглым накірунку. Чэскі прэзыдэнт, аднак, у адрозьненьне ад Клаўса, у вачах грамадзскасьці мае большы аўтарытэт”, – адзначае сёньня аўстрыйская Die Presse.

Такім чынам, цяперашні канфлікт вакол тэлебачаньня ўжо мала хто з камэнтатараў называе змаганьнем за свабоду слова. Марцін Камарэк адзначае, што журналісты, паўстаўшы супраць ўплыву партыі Клаўса, таксама праявілі свае палітычныя сымпатыі. Ён згадвае, як на падтрымку журналістаў, што забарыкадаваліся ў будынку тэлебачаньня, са сваім спальным мяшком на адну ноч прыйшоў Ян Румл – колішні аднапартыец, а цяпер апанэнт Клаўса, прадстаўнік “Уніі Свабоды”:

(Камарэк: ) “Гэтая набліжанасьць палітыкаў кааліцыі чатырох і Праскага Граду да страйкуючых рэдактараў была, на мой густ, празьмернай і таму, мяркую, што калі задума іх і была добрай і змагаліся яны за справядлівасьць, было б ўсё ж лепш каб прынамсі іх лідэры, якія найбольш “засьвяціліся” на экране, з тэлебачаньня пайшлі”.

Калі палітычныя і асабістыя матывацыі паводзінаў журналістаў сталі так відавочнымі, чаму, спытала я Марціна Камарэка, грамадзскасьць так масава іх падтрымала? Так, 3 студзеня арганізатары дэманстрацыі на Вацлаўскай плошчы падалі заяўку на тысячу чалавек, а прыйшло іх каля ста тысяч?

(Камарэк: ) “Па-першае, у грамадзстве вялікая незадаволенасьць дзвюхпартыйным урадам. Другі момант – яўна фанабэрыстыя, несымпатычныя паводзіны як палітыкаў Грамадзянскай партыі, як сябраў тэлевізійнай рады, так і дырэктара Годача, што выклікала эмацыйную рэакцыю. Ну і апошняе, немалаважнае, што на дэманстрацыю заклікалі папулярныя, усеагульна любімыя і паважаныя асобы, як, напрыклад, актор і рэжысэр Сверак. А такія заклікі сёньня людзі чуюць”.

Некаторым камэнтатарм крызыс на Чэскім тэлебачаньні даў падставы гаварыць пра слабасьць чэскай дэмакратыі і нават параўноўваць Чэхію з Сэрбіяй ці Беларусьсю. Што паводле чэскага журналіста Марціна Камарэка адлюстроўвае гэты крызіс – сілу ці слабасць чэскай дэмакрытыі?

(Камарэк: ) “Хутчэй сілу, таму што дагэтуль, як я мяркую, да ніякага недэмакрытчнага рашэньня ніхто не зьвярнуўся і ня хоча зьвярнуцца. Здаецца, сытуацыя вакол тэлебачаньня вырашаецца ў межах закону і здаровага сэнсу. Магчыма, прадстаўнікі Грамадзянскай партыі ці прэм’ер Мілаш Зэман будуць казаць нешта іншае, але я гэта ўспрымаю як доказ сілы дэмакратыі”.

Алена Ціхановіч, Прага

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG