Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


Прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Гавэл пад час спатканьня з журналістамі паведаміў, што ў часе нядаўняй яго сустрэчы з прэыздэнтам Аўстрыі Томасам Клесьцелем у гутарцы аб пэрспэктывах эўрапейскага разьвіцьця апроч іншага была закранутая беларуская тэма.

“Я распавёў кіраўніку Аўстрыі пра нядаўнюю сустрэчу з прадстаўнікамі беларускай апазыцыі, пра сваю заклапочанасьць сытуацыяй у Беларусі і выказаў спадзяваньне, што ўжо сёлета сытуацыя мірным шляхам магла б вырашыцца да лепшага,” – сказаў прэыздэнт Чэскай Рэспублікі, маючы на ўвазе будучыя прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі.

XS
SM
MD
LG