Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


Акт вандалізму зьдзейсьнілі невядомыя асобы ў Баранавічах – на старых гарадзкіх могілках разьбіта 59 надмагільных помнікаў.

Жыхары бліжэйшых да могілак дамоў яшчэ ў пераднавагоднія дні заўважылі, што на кладах нешта ня так як звычайна. Аднак ніхто не праявіў цікавасьці, каб высьветліць у чым справа. Толькі 3 студзеня мясцовы прыватны прадпрымальнік, які прыйшоў адведаць магілы сваіх продкаў, убачыў поўную карціну ўчыненага дзікунства. Менавіта ён і заявіў аб здарэньні ў міліцыю. Адразу ж па заяве на месца здарэньня выехала апэратыўная група Баранавіцкага гарадзкога аддзелу ўнутраных справаў, аднак знайсьці сьляды, за якія магло б зачапіцца сьледзтва, было ўжо немагчыма.

Увогуле міліцэйскія чыноўнікі гэтае здарэньне камэнтуюць даволі сьціпла і неахвотна. Узбуджаная крымінальная справа, вядзецца сьледзтва – вось і ўсё, што можна ад іх пачуць.

Сьвежы ў памяці яшчэ большы па сваіх памерах акт вандалізму, учынены на могілках у Ляхавічах, дзе ў траўні летась было разбурана 127 надмагільных помнікаў. Начальнік Ляхавіцкага РАЎС кажа, што яго супрацоўнікамі было зроблена ўсё магчымае, каб раскрыць злачынства, аднак усе намаганьні па сёньняшні дзень ніякага выніку не далі.

Алесь Горбач, Баранавічы

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG