Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сёньня


Злучаныя Штаты Амэрыкі мусяць грунтоўна абнавіць свае інстытуты нацынальнай бясьпекі. Да такой вынсновы прыйшла камісія пад назвай “Нацыянальная бясьпека – ХХІ стагодзьдзе”.

Сябры камісіі, у якую ўвайшлі дэмакраты і рэспубліканцы, заявілі на прэсавай канферэнцыі ў Вашынгтоне, што структуры нацыянальнай бясьпекі краіны павінны абараніць амэрыканацаў ад тэрарыстаў, альбо нападу краінаў са зброяй масавага зьнішчэньня.

Камісія правяла найбольш усебаковы агляд пытаньня, пачынаючы з 1947 году, калі прэзыдэнт ЗША Гары Трумэн стварыў Раду нацыянальнай бясьпекі. Сустаршыня міжпартыйнай камісіі, дэмакрат Гэры Харт сказаў, у прыватнасьці:

(Харт: ) “Мы зараз не гатовыя да такой пагрозы, якая можа здарыцца і нават аказацца непазьбежнай, і мы ўпэўненыя, што рашучыя дзеяньні мусяць быць прынятыя нашым ўрадам неадкладна”.

Экспэрты камісіі, сярод якіх – былы міністар абароны ЗША Джэймс Шлесінджэр, былы сьпікер палаты прадстаўнікоў Н’ют Гінгрыч, іншыя былыя кангрэсмэны й генэралы лічаць, што краіна ня мае зараз інтэграванай урадавай структуры, якая магла б процістаяць падобнай небясьпецы.

Сэнатар Пэт Робэртс, старшыня сэнацкай падкамісіі ў надзвычайных справах паведаміў, што ёсьць дамоўленасьць з камісіяй сэнату ў пытаньнях абароны аб слуханьнях на ўзьнятую. Сэнатар Робэртс таксама заявіў:

(Робэртс: ) “Нашая краіна не падрыхтаваная, каб адбіць напад з выкарыстаньнем зброі масавага зьнішчэньня, альбо адказаць на яго адэкватна ягоным наступствам”.

У мэтах большай эфектыўнасьці міжпартыйная камісія прапанавала стварыць пяць аддзелаў дзяржаўнага дэпартамэнту, адказных за адпаведныя рэгіёны – Афрыку, Азію, Амэрыку, Эўропу а таксама рэгіён Блізкага Усходу-Паўднёвай Азіі. Такая рэарганізацыя давзоліла б дзяржаўнаму дэпартаманту засяродзіцца на найбольш актуальных справах.

Апарат міністэрства абароны, улучна з усімі вайсковымі службамі і рэгіанальным камандаваньнем прапанавана скараціць на 10-15 адсоткаў.

Камісія прапанавала таксама Беламу Дому аднавіць традыцыйную ролю Рады нацыянальнай бясьпекі як каардынатара іншых службаў нацыянальнай бясьпекі.

Камісія заклікала таксама прэзыдэнта Джорджа Буша і ягоную адміністрацыю, кангрэс, ды ўсіх простых грамадзянаў ЗША працягнуць дыскусыю ў гэтым пытаньні.

Віталь Тарас, Прага

XS
SM
MD
LG