Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


Пра хаду мітынгу на пляцы Бангалёр расказвае Юры Сьвірко.

(Сьвірко: ) “Мітынг адкрыў Вінцук Вячорка. Ён паведаміў, што беларуская міліцыя затрымала беларускіх коней, жывую Пагоню. Пасьля выступаў Станіслаў Шушкевіч. Ён параўнаў эканамічны стан у суседняй Літве і Беларусі. Першы сур’ёзны вуступ зрабіў Юры Хадыка, які пачаў яго словамі: “Вельмі сур’ёзная прычына прывяла нас сюды, на лепшую ў Эўропе балотную станцыю”. Хадыка сказаў, што ў гэтым няма нічога крыўднага, бо Беларусь – краіна балот. Хадыка сказаў, што чатыры вядомыя ўмовы міжнароднай супольнасьці ўладамі ня выкананыя, і таму ён заклікаў да байкоту выбараў”.

(Караткевіч: ) “Ці раздавалі некія ўлёткі?”

(Сьвірко: ) “Раздавалі ўлётку з заклікам да байкоту выбараў, раздавалі спэцвыпуск газэты “Наша Свабода”, а яшчэ лідэр Лігі сэксуальных меншасьцяў раздаваў свой новы бюлетэнь “Гей Паспаліты”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG