Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


(эфір 29 верасьня)
Учора праваабарончая арганізацыя Amnasty International заклікала беларускія ўлады не дапусьціць паўтарэньня леташняга разгону Марша Свабоды. У адмысловай заяве Міжнародная амністыя нагадвае пра затрыманьне больш як 200 чалавек і зьбіцьцё людзей на Маршы Свабоды-1.

Праваабарончая арганізацыя заяўляе: “Тысячы беларусаў выйдуць на вуліцы ў гэтую нядзелю пратэставаць супраць непапулярнай палітыкі прэзыдэнта Лукашэнкі і парушэньняў правоў чалавека, якія працягваюцца. Улады павінныя прасачыць, каб ніхто з удзельнікаў маршу ня быў затрыманы ці зьбіты за свае палітычныя перакананьні. Усіх затрыманых ці рэпрэсаваных пад час гэтай акцыі Міжнародная амністыя будзе лічыць вязьнямі сумленьня”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG