Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


Выступаючы сёньня ў камітэце міжнародных справаў Кангрэсу ЗША на слуханьнях у справе амэрыканска-расейскіх адносінаў, дзяржаўны сакратар ЗША Мадлен Олбрайт пацьвердзіла заклапочанасьць ЗША тым, што яна назвала парушэньнем канстытуцыі з боку Лукашэнкі, праведзенага ім роспуску парлямэнту, а таксама падазрэньнем, што ён мае адносіны да зьнікненьня некалькіх вядомых апазыцыйных дзеячоў.

Дзяржаўны сакратар ЗША зноў выказала занепакоенасьць Злучаных Штатаў падзеямі ў Беларусі, у прыватнасьці тым, што Аляксандар Лукашэнка разбурае дэмакратыю.

(Олбрайт: ) “Мы вельмі напружана працавалі ў Маскве і з нашымі саюзьнікамі, каб запэўніць, што мы не падтрымліваем тое, што робіць рэжым Лукашэнкі. Мы не плянуем пасылаць і папрасілі іх не пасылаць назіральнікаў на парлямэнцкія выбары ў Беларусі, якія, як выглядае, ня будуць ані свабоднымі, ані справядлівымі”.

Олбрайт дадала, што шматлікія расейцы скептычна ставяцца да матываў дзеяньняў Лукашэнкі, пры тым, што некаторыя зь іх падтрымліваюць расейска-беларускае зьбліжэньне ў рамках саюзнага дагавору.

XS
SM
MD
LG