Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сёньня


Да абвешчанага аб’яднанай апазыцыяй “Маршу Свабоды” засталося чатыры дні. Арганізатары плянуюць вывесьці ў гэты дзень на вуліцы да 100 тысячаў чалавек. А як ставяцца да маючай адбыцца акцыі звычайныя грамадзяне? Думкаю мінакоў на менскіх вуліцах сёньня цікавіўся наш карэспандэнт.

Нягледзячы на шырокую інфармацыйную кампанію, якую праводзіць апазыцыя напярэдадні “Маршу Свабоды”, прыкладна палова апытаных увогуле ня ведала, што 1 кастрычніка ў Менску пройдзе шэсьце й мітынг. Відаць, далёка ня ўсе бачылі расклееныя па горадзе ўлёткі й чыталі тэматычныя палосы ў газэце “Народная Воля”. На пытаньні ж “Як вы ставіцеся да падобных апазыцыйных акцыяў? і Ці будзеце браць удзел у Маршы?”, — адказы былі наступнымі:

(Мужчынскі голас: ) “Ведаю. Браць удзел ня буду”.

(Карэспандэнт: ) “Чаму?”

(Мужчынскі голас: ) “Няма часу”.

(Мужчынскі голас: ) “Таксама няма часу”.

(Мужчынскі голас: ) “Не ляжыць душа да гэтага”.

(Жаночы голас: ) “Ведаю, 1 кастрычніка. Можа быць і буду, каб паказаць сваё незадавальненьне цяперашнім рэжымам”.

(Мужчынскі голас: ) “Нешта такое чуў. Сам не зьбіраюся браць удзел. А як адношуся да іх? Хай прыходзяць, мне што”.

(Мужчынскі голас: ) “Так, чуў. Я падтрымліваю гэтыя акцыі, таму што лічу, што волевыяўленьне павінна праводзіцца ў масавых акцыях, калі нам не даюць слова ў эфіры”.

(Жаночы голас: ) “Не ня буду. Ва ўсім расчараваліся…”

(Мужчынскі голас: ) “Станоўча адношуся. Трэба пратэставаць супраць той палітыкі, якая зараз праводзіцца”.

(Жаночы голас: ) “Не, ня будзем, не прытрымліваемся іх поглядаў”.

(Жаночы голас: ) “Ведаеце, я ўвогуле палітыкай не займаюся”.

(Жаночы голас: ) “Я думаю, што моладзі гэта яшчэ пакуль не датычыцца…”

(Мужчынскі голас: ) “Я не разумею гэтага… Апазыцыя гэтая – ня тое, што трэба…”

(Жаночы голас: ) “Я ў гэтым ня чую сваё пакліканьне. Хто гэта ведае лепш за мяне, хто адчувае, той гэта і робіць”.

(Мужчынскі голас: ) “А чаго яны хочуць, чаго дамагаюцца? Я вось ня ведаю…”

(Карэспандэнт: ) “Зьмены цяперашняй улады…”

(Мужчынскі голас: ) “Не зашкодзіла б. Я іх падтрымліваю”.

(Мужчынскі голас: ) “Я дык за, але іх зараз як нас прыціснулі, дык толку ня будзе”.

(Мужчынскі голас: ) “Пакуль Лукашэнка будзе, толку ня будзе…”

(Мужчынскі голас: ) “Нічога ня будзе…”

А вось якая кароткая размова адбылася ў мяне ў канцы апытаньня зь міліцэйскім лейтэнантам, што з сумным відам стаяў на тралейбусным прыпынку:

(Карэспандэнт: ) “Вы чулі, што апазыцыя 1 кастрычніка праводзіць Марш Свабоды? Як Вы ставіцеся да падобных акцыяў?”

(Лейтэнант: ) “Я ня ведаю, у прынцыпе, як адказаць. З аднаго боку, станоўча, а з другога…”

(Карэспандэнт: ) “Гэты дзень будзе для Вас выходным, ці Вы будзеце працаваць?”

(Лейтэнант: ) “Узмоцнены рэжым. Трэба значыць трэба”.

На жаль міліцыянт так і ня здолеў патлумачыць што станоўчага і адмоўнага ён бачыць у акцыях апазыцыі.

Альгерд Невяроўскі, Менск

XS
SM
MD
LG