Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


З 2 кастрычніка ў Злучаных Штатах Амэрыкі пачынаецца прыём заяваў на ўдзел у лятарэі Грын-карт. Сёньня мы працягваем сэрыю передачаў Галіны Прыгары з Амэрыкі, прысьвечаную гэтай тэме, і падаем узор анкеты для запаўненьня.

Лятарэя сёлета называецца DV-2002. Гэта значыць, што тыя, хто выйграе права на сталае жыхарства ў ЗША, Грын-карту, змогуць прыехаць у краіну ў 2000-ім фінансавым годзе (фармальна зь 1-га кастрычніка 2001-га да 30 верасьня 2002-га).

50 тысячаў жыхароў розных краінаў змогуць іміграваць у ЗША.
У гэтым годзе могуць браць удзел у лятарэі і тыя, хто нарадзіўся ў Польшчы. У мінулым годзе Польшча з-за вялікай плыні ранейшай эміграцыі была выключана са сьпісу ўдзельнікаў. Усе краіны былога Савецкага Саюзу ў лятарэі ўдзельнічаюць.

Лятарэя праводзіцца з дапамогаю кампутара, у які занесены нумары канвэртаў з заявамі ад удзельнікаў. Кампутар выбірае тых, хто выйграе. Улады ЗША вельмі настойліва папярэджваюць, што аніякія фірмы ды прыватныя канторы ня могуць гарантаваць выйгрыш Грын-Карты. Дзярждэпартамэнт нават адкрыў сёлета спэцыяльную гарачую телефонную лінію, куды можна патэлефанаваць і назваць фірму, што гарантуе выйгрыш.

Сёлета ў правілы лятарэі ўнесены вельмі істотныя зьмены.

Самая галоўная – зьмены адрас. Так, Рэгістрацыйныя формы больш НЕЛЬГА пасылаць у Нацыянальны цэнтар візаў. Іх трэба накіроўваць у так званы Консульскі цэнтар, які знаходзіцца ў Лексінгтоне, штат Кентукі.

Дакладная адрэса гэтага цэнтру – DV 2002 Programm, Kentucky Consular Center, Lexington, KY 41903 USA. Індэкс, менавіта для жыхароў краінаў былога Савецкага Саюзу, для жыхароў іншых краінаў ён будзе іншы.

Зьменены тэрмін падачы анкеты. Гэтым разам рэгістрацыйны пэрыяд пачнецца з 12 гадзінаў дня 2-га кастрычніка і скончыцца ў 12 гадзінаў дня 1 лістапада сёлета.

У лятарэі могуць браць удзел дарослыя людзі, старэйшыя за 21 год, якія маюць як мінімум сярэдне-спэцыяльную адукацыю, вучыліся ня менш за 2 гады, альбо тыя, хто працаваў на працягу апошніх 5 год па спэцыяльнасьці, якая патрабуе такой адукацыі.

Здараліся выпадкі, калі чалавек, які меў сваю фірму з вялікім абаротам, але ня меў адукацыі, быў дысквалікаваны ўжо нават выйграўшы Грын-карту.

Каб павялічыць шанцы на выйгрыш для сям’і ў лятарэі могуць удзельнічаць і муж, і жонка. Ня варта толькі на адно імя адпраўляць некалькі формаў. Ізноў такі з вопыту: тут у Ню-Ёрку фірмы, якім людзі плацілі за гарантаваны выйгрыш, адпраўлялі па 20, а то і па 100 анкетаў з розным напісаненьнем прозьвішча і імя. Здаралася, што чалавек выйграў такім чынам у лятарэі некалькі разоў. Але разам з паведамленьнем аб другім выйгрыйшы прыходзіла і паведамленьне аб ліквідацыі ўсіх анкетаў. Усе выйгрышы прапалі.

Бывае, што людзі просяць сваіх знаёмых, што жывуць у Злучаных Штатах паслаць за іх анкету. Гэта можна рабіць. Але абавязкова на заяве павінен быць менавіта арыгінальны подпіс удзельніка лятарэі і фотаздымак. Подпіс ваш звычайны, яго пасьля выйгрышу будуць на інтэрвію спраўджваць з тым, які вы зробіце ў прысутнасьці консула.

Заяву трэба адпраўляць у канвэрце памерам ад 15 да 20 сантыметраў у даўжыню і ад 9 да 11 сантымэтраў у шырыню.

Адпраўляць ліст неабходна толькі звычайнаю авіяпоштаю. Да Амэрыкі ліст зь Беларусі ідзе ад 7-мі дзён на трох тыдняў. Разьлічвайце так каб ваша заява на ўдзел у лятарэі Грын-карт прыйшла не раней за 2 кастрычніка, але не пазьней за 1 лістапада.

Заява пішацца на звычайным белым аркушы паперы. Можна друкаваць, можна пісаць ад рукі друкаванымі літарамі. Усё афармляецца на ангельскай мове.

Сама форма заявы вельмі простая. Кожная новая інфармацыя павінна пачынацца з новага радка.

На пачатку прозьвішча. Імя (у такой транскрыпцыі, як у вашым пашпарце). Прозьвішча падкрэсьліць.

Наступны радок – Дзень, месяц, год народжаньня.

Пасьля – месца нараджэньня. У такім парадку: горад, раён, вобласьць, краіна

Наступны радок: назва краіны нараджэньня, калі яна адрозьніваецца ад месца пражываньня. Пішацца сёньняшняя назва той краіны, дзе нарадзіўся ўдзельнік лятарэі.

Далей трэба даць інфармацыі пра сям’ю.
Муж: прозьвішча, імя. Дата нараджэньня (дзень, месяц год). Месца нараджэньня.

Тое самае пра ўсіх дзяцей. Абавязкова пра ўсіх дзяцей любога ўзросту.

Пасьля дакладная паштовая адрэса.

У правым ніжнім кутку аркуша паперы ліпкаю празрыстаю стужкаю павінен быць прымацаваны фотаздымак пашпартнага памеру ці трошкі меншы. Каляровы альбо чорна-белы. Не ўжывайце ні ў якім выпадку дзеля прымацаваньня здымку нічога іншага, акрамя празрыстай ліпкай стужкі.

І абавязкова, пажадана зьлева ад фотаздымку, уласнаручны подпіс.
Гэта асноўныя патрабаваньні да заявы ўдельнікаў лятарэі Грын- Карт.

Галіна Прыгара, Ню-Ёрк

Заява пішацца так:

Applicant's
1. Full Name: ________ ___________
Last Fist

2. Date of birth ___________________________
City/Town, District/County/Provivce, Country

3. Applicant's native Country if different from Country of birth:
___________________________

4. Name, Date and Place of Birth of the Applicant's spouse and children
______________ _________________ _____________________
Name Date of birth (day, month, year) Place of Birth
______________ _________________ _____________________
Name Date of birth (day, month, year) Place of Birth

5. Full mailing address:____________________________

6. Photograph: _________________

7.Signature: __________________

ADDRESS:

DV-2002 Program
Kentuky Consular Center
Lexington, K.Y. 41903
USA

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG