Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


Своеасаблiвым чынам трапiла ў гiсторыю акруговая камiciя №7 на выбарах у “Палату прадстаўнiкоў”. У выбарчай акрузе, якая аб’ядноўвае два раёны Берасьцейскае вобласьцi — Пружанскi й Камянецкi — зарэгiстраваны толькi адзiн кандыдат. Гэта дэпутат цяперашняе “палаты”, старшыня камiсii бюджэту й фiнансаў Аляксандар Зiнчанка.

Ужо першыя паведамленьнi пра ход перадвыбарчае кампанii ў Белавескай выбарчай акрузе №7 заiнтрыгавалi грамадзкасьць. Пружанская афiцыйная газэта “Раённыя буднi” паведамiла, што на тэрыторыi раёну зьявiлiся невядомыя маладыя асобы зь Берасьця, якiя зьвярнулiся да кiраўнiкоў грамадзкiх арганiзацыяў i вясковых старастаў зь настойлiвай просьбаю дапамагчы зьбiраць подпiсы выбаршчыкаў за аднаго з вылучэнцаў. Прозьвiшча гэтага вылучэнца не называлася, але “раёнка” паведамiла, што здарэньнем зацiкавiлася акруговая камiсiя i гэтак званыя “кампэтэнтныя ворганы”. Але як высьветлiлася, самае цiкавае было наперадзе.

Балятавацца ў гэтай акрузе выказалi жаданьне чатыры чалавекi, у тым лiку прыватны прадпрымальнiк, вылучэнцы ад Партыi камунiстаў Беларускай i Лiбэральна-Дэмакратычнае партыi, а таксама дэпутат цяперашняе “палаты” Аляксандар Зiнчанка. Апошняга вылучылi працоўныя калектывы Пружанскага малочнага камбiнату й калгасу “Расея” Камянецкага раёну.

Мясцовыя чыноўнiкi нават не хавалi таго, што iмi быў атрыманы загад зрабiць усё для падтрымкi спадара Зiнчанкi. Але, па ўсiм вiдаць, “вэртыкаль” перастаралася. Пад час апошняга паседжаньня акруговае камicii ўсiм вылучэнцам, акрамя Аляксандра Зiнчанкi, было адмоўлена ў рэгiстрацыi ў якасьцi кандыдатаў у дэпутаты. Гэтую працэдуру не прайшоў нават былы старшыня Пружанскага раённага выканкаму й першы сакратар раённага камітэту камуністаў Георгi Разанка (сябры камiсii абвiнавацiлi яго ў няслушным складаньнi дэклярацыi пра свае даходы).

Цяпер пружанская i камянецкая выканаўчая “вэртыкаль”, а таксама мясцовая афiцыйная прэса апынулiся ў незайздросным становiшчы. Фактычна сваiм рашэньнем акруговая камiсiя сарвала заплянаваную агiтацыйную кампанiю, бо наяўнасьць у акрузе толькi аднаго кандыдата дыскрэдытуе саму iдэю выбараў у “палату”.

Зараз улады занепакоеныя тым, каб галасаваньне ў Белавескай акрузе было вынiковым. Паводле зьвестак радыё Свабода, старшыню камiсii (дарэчы, загадчыка арганiзацыйным аддзелам Камянецкага раённага выканкаму) выклiкалi ў Цэнтарвыбаркам. Ня выключана, што зь дапамогаю сталiчных чыноўнiкаў становiшча будзе выпраўленае i ў спадара Зiнчанкi ўсё ж зьявiцца якi-небудзь канкурэнт.

Алег Супрунюк, Берасьцейская вобласьць

XS
SM
MD
LG