Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


Магілеўскія гарадзкія ўлады вырашылі з 1 кастрычніка спыніць гандаль на стадыёне “Спартак” і зьнесьці гандлёвыя шапікі каля Цэнтральнага ўнівэрсаму і Менскага рынку. Гэтае рашэньне выклікала абурэньне з боку гандляроў.

На пачатку гэтага тыдня з 20 працуюць толькі 2-3 шапікі. Такім чынам іхныя ўладальнікі выказваюць пратэст супраць рашэньня “вэртыкалі” альбо спрабуюць рэалізаваць тавары да 1 кастрычніка.

Намесьніца старшыні гарвыканкаму Галіна Марцінкова папярэдзіла, што з наступнага месяца прыйдзецца пераехаць на іншыя гандлёвыя мейсцы, бо, паводле ўладаў, шапікі псуюць архэтіктурны выгляд Магілева. Але прадпрымальнікі лічаць, што пры дапмозе такіх захадаў, улады хочуць зарэнтаваць пакупнікоў на дзяржаўныя крамы. Як стала вядома, новых мейсцаў, што прапануюць улады, хопіць толькі для паловы прадпрымальнікаў.

З-за таго, што магілеўскія ўлады вырашылі выкарыстаць стадыён “Спартак” “паводле непасрэднага прызначэньня”, працу там рызыкуюць страціць каля 500 чалавек. Прычым рэканструкцыя стадыёну, дзе гандлююць прадпрымальнікі, у значнай ступені ажыцьцяўлялася іхным коштам. Прадпрымальнікі накіравалі адкрыты ліст старшыні магілеўскага аблвыканкаму і ў рэдакцыі газэтаў.

Вось як камэнтуе сытуацыю прадпрымальнік Юры Рыжкоў.

(Рыжкоў: ) “ Яшчэ ў лютым сёлета, калі пачаўся страйк прыватных прадпрымальнікаў, Аляксандар Лукашэнка сказаў: “Я іх усіх прыбяру”. Але чым мы перашкаджаем і пры чым тут падтрымка спорту. У Маскве і Варшаве з рынкаў нікога не выганяюць”.

Гэтую пазыцыю падзяляе большая частка прадпрымальнікаў. Сьведчаньне таму – зварот да А. Лукашэнкі, у якім яны канстатуюць:

“Вашыя правалы ў зьнешняй палітыцы, сельскай гаспадарцы, адукацыі, прамысловасьці відавочныя. Зараз вы ўзяліся за прадпрымальнікаў”.

Падпісанты ўзгадваюць таксама пра лёс Кудзінава, Клімава, Пупейкі і патрабуюць спыніць перасьлед прыватнага сэктару.

Уладальннікі шапікаў маюць намер стварыць суполку Свабоднага прафсаюзу. Тым часам, іхныя калегі са стадыёну “Спартак” спрабуюць даведацца ад уладаў, чаму калі ў ліцэнзіях гарвыканкаму гандаль быў дазволены да канца 2001 году, цяпер прымаецца супрацьлеглае рашэньне.

Аляксандар Сердзюкоў, Магілеў

XS
SM
MD
LG