Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


У Пінску парушаецца заканадаўства пад час перадвыбарчай кампаніі. Апошні факт – чыноўнікі тэлефанавалі пінчукам, якія падпісаліся за незалежнага кандыдата Віктара Ярашука і прапанавалі ім адкілкаць свае подпісы

Многім жыхарам Пінску, якія падпісалі за вылучэньне незалежнага кандыдата Віктара Ярашука, тэлефанаваў чалавек, які назваўся прадстаўніком выканкаму і жорстка перапытваў, ці падпісант аддаў подпіс дабраахвотна. Напалоханым людзям таксама прапаноўвалася адклікаць свой подпіс за Ярашука, пакуль ня позна.

Незалежны кандыдат Віктар Ярашук, які, верагодна, на выбарах можа быць сур’ёзнай пагрозай для кандыдатаў ад улады, пракамэнтаваў парушэньне закону наступным чынам:

(Ярашук: ) “Я лічу, што ўлады спалохаліся ўдзелу ў выбарах кандыдатаў ад дэмакратычных сілаў і таму робяць усё магчымае, каб перашкодзіць. Калі прыходзяць дахаты да людзей, то ня толькі іх не задавальняе, што чалавек падпісаўся за мяне, а патрабуюць, каб чалавек падпісаўся на нейкай паперцы, а пасьля параўноўваюць подпіс. Я лічу, што гэта ціск на людзей, каб яны адмовіліся ад подпісаў за мяне і не дапусьціць да ўдзелу ў выбарах”.

Паводле нашай інфармацыі, у Пінску гэта ўжо ня першае ад пачатку перадвыбарчай кампаніі парушэньне заканадаўства. Асабліва ў дачыненьні да дэмакратычных кандыдатаў. Прыкладам, ніводзін сябра ўчастковых выбарчых камісіяў, які быў вылучаны туды шляхам зборку подпісаў, ня быў запрошаны на першае паседжаньне камісіі, дзе абіраліся старшыні падліковых камісіяў.

Гэтаксама без усялякіх тлумачэньняў у склад акруговых выбарчых камісіяў ня быў уключаны сябра Беларускага Гэльсынскага камітэту спадар Басевіч, за якога былі сабраныя 122 подпісы замест неабходрых ста.

Некалькі дзён таму сябры акруговай выбарчай камісіі нават хадзілі па кватэрах падпісантаў, якія падпісаліся за вылучэньне двух незалежных кандыдатаў і заклікалі адклікаць адзін з подпісаў.

Аляксей Дзікавіцкі, Пінск

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG