Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


Сытуацыю з падручнікамі ў школах краіны на просьбу нашае менскае карэспандэнткі Валянціны Аксак камэнтуе намесьнік міністра адукацыі Генадзь Дылян.

(Дылян: ) “Усе падручнікі, якія паводле пляну павінны былі быць аддрукаваныя да пачатку навучальнага году, ужо аддрукаваныя і завезеныя ў школы. Мы мусілі былі да 1 верасьня выдаць 107 падручнікаў і мы іх выдалі. Астатнія падручнікі, якія не патрапілі ў плян першачарговага выданьня, сапраўдныя зь мінулых гадоў, пра што паінфармаваныя ўсе аддзелы адукацыі. Ім разасланыя мэтадычныя рэкамэндацыі ў справе выкарыстаньня мінулагодніх выданьняў.

Падручнікі, якія Вы назвалі, аднесеныя паводле пляну выданьня да другога прыярытэту, гэта значыць, павінны быць выдадзеныя да канца гэтага году. Але падручнік хіміі для 9-е клясы мы знайшлі мажлівасьць ужо выдрукаваць, і ён мусіў быць ужо адпраўлены ў школы. Цяпер у працы знаходзіцца яшчэ тры дзясяткі падручнікаў, якія павінны быць выдадзеныя да 1 студзеня і мы іх выдадзім”,

Гэткім чынам, паводле намесьніка міністра, ня толькі ў Гомелі школьнікі пачалі навучальны год бяз поўнага камплекту падручнікаў. Такая сытуацыя па ўсёй краіне.

Валянціна Аксак, Менск

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG