Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


Выканаўчы адміністратар дэлегацыі Эўрапарлямэнту ў справе Беларусі, Малдовы і Ўкраіны Дэйвід Лоў расказвае пра вынікі ўчорашняга паседжаньня ў Страсбургу і камэнтуе заяву Лідзіі Ярмошынай.

(Крэспандэнт: ) “Калі і дзе Эўрапарлямэнт прыняў рашэньне аб выбарах у Беларусі, і якое яно?”

(Лоў: ) “Эўрапарлямэнт засядаў учора ў Страсбургу і на падставе ліста, атрыманага ад Яна Марынуса Вірсмы, члена парлямэнцкай “тройкі”, ухваліў просьбу спадара Вірсмы ўпаўнаважыць яго прысутнасьць на выбарах 15 кастрычніка у Беларусі ў рамках паездкі парлямэнцкай “тройкі”.

(Крэспандэнт: ) “Гэта значыць, што Эўрапарлямэнт, як АБСЭ і Рада Эўропы, пагадзіўся з рэкамэндацыямі, высунутымі ў Вене?”

(Лоў: ) “Так”.

(Крэспандэнт: ) “Што б Вы адказалі на выказваньне Лідзіі Ярмошынай пра тое, што на падставе венскіх рэкамэндацыяў у Беларусі будуць прысутнічаць міжнародныя назіральнікі?”

(Лоў: ) “Яна мела на ўвазе, у прыватнасьці, тэхнічную ацэначную місію Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЭ. Я думаю, што цяпер гэтае Бюро само павінна абмеркаваць са спадарыняй Ярмошынай умовы, на якіх яны павінны выконваць сваю тэхнічную місію… Мы б хацелі ад сёньняшняга дня да дня выбараў і пад час падліку галасоў… Мы б хацелі, каб любы чалавек у Беларусі, які ўважае, што працэс ідзе ня так, як трэба, што выбарчы закон не выконваецца, каб любы кандыдат, які лічыць, што яго дыскрымінуюць, – каб яны маглі зьвярнуцца да АБСЭ, Эўрапарлямэнту і да Рады Эўропы. Мы возьмем пад увагу ўсе скрагі ўсіх бакоў, калі будзеі выпрацоўваць сваю ацэнку выбараў.

Чаго мы ня будзем рабіць, дык гэта дасылаць сотні назіральнікаў па ўсёй краіне.

Кожныя выбары ў нейкай трэцяй краіне ў нейкі спосаб назіраюцца міжнароднай супольнасьцю. Мы імкнемся прыстасоўваць узровень нашай прысунасьці да ўмоваў у дадзенай краіне. І дакладна так мы дзейнічаем у адносінах да Беларусі. Мы лічым, што ў Выбарчым кодэксе быў зроблены значны прагрэс, але ўвогуле, калі ўзяць усе чатыры крытэры – прагрэс недастатковы. Мы спадзяемся, што ад сёньняшняга дня да выбараў працэс можа быць дасягнуты. Што да пэрыяду прымірэньня, дык мы настойваем, каб ён быў усталяваны і датрымліваўся. Бо відавочна, што ёсьць дзьве магчымасьці: або сытуацыя палепшыцца, у выніку чаго мы прыедзем у Беларусь на шмат лепшых умовах, чым нават тыя, што існуюць сёньня, альбо сытуацыя пагоршыцца, у выніку чаго мы маем права зусім адмовіцца ад любой прысутнасьці пад час выбараў”.

Гутарыў

Максім Лукашэвіч, Прага

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG